Школа імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку была заснаваная ў 2007 годзе Праваслаўным Брацтвам як прыватная школа, якая фінансавалася пераважна за сродкі бацькоў яе вучняў.
У школе дзеці вывучаюць таксама беларускую мову як родную мову нацыянальнай меншасці. Школа прымае ўдзел у розных праграмах абмену моладзі. Вучні выязджалі за мяжу, а ў Беласток прыязджалі дзеці, напрыклад з Турэччыны, ці Партугаліі.
Пра сваю школу распавядае настаўніца беларускай мовы Яанна Марко, з якой размаўляў Яраслаў Іванюк.
эж