Беларуская Служба

Летась Каралеўскі замак у Варшаве наведалі рэкордныя 2 млн чалавек

12.01.2024 08:03
Мінулы год прынёс Каралеўскаму замку ў Варшаве, нямала новых экспанатаў, сярод якіх, творы сусветнай мастацкай спадчыны.
Аўдыё
  • Што прынёс 2023 год Каралеўскаму замку ў Варшаве, а таксама пра планы ўстановы на 2024 год распавядае супрацоўніца замку Паўліна Швед-Пестшыневіч.
Zamek Królewski w Warszawie
Zamek Królewski w Warszawie Robert Bartosewicz / Polskie Radio

У 2023 годзе ў Каралеўскім замку ў Варшаве быў пабіты чарговы рэкорд наведвальнасці. Музей і мастацкую галерэю наведалі больш за 2 мільёны чалавек. У 2023 годзе Каралеўскі замак у Варшаве, на лёсе якога моцна адбіваліся ўсе значныя падзеі жыцця Польшчы, зноў стаў сведкам гістарычных падзей. Позіркі ўсяго свету былі скіраваныя на прамовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якія прагучалі ў двары і садах Каралеўскага замка ў Варшаве. Пра тое, што апроч гэтага прынёс 2023 год Каралеўскаму замку ў Варшаве распавядае супрацоўніца ўстановы Паўліна Швед-Пестшыневіч:

- Мінулы, 2023 год стаў для Каралеўскага замка рэкордным па наведвальнасці, і гэта не першы раз. Нас наведалі больш за 2 мільёны чалавек. Гэтаму мы вельмі рады, таму што нашы госці наведваюць не толькі наш каралеўскі маршрут, самы папулярны, які карыстаецца вялікай павагай у нашых гасцей, але і ўсё больш ахвотна наведваюць нашы часовыя выставы.

І летась іх было некалькі, некалькі вельмі добрых, вельмі значных выстаў. Самая галоўная – «Руіны Антычнасці і зараджэнне італьянскага Адраджэння», якую мы адкрылі ў ліпені. Гэтую выставу наведалі больш за 20 тысяч чалавек. Больш за тое, выстава заняла першае месца ў прэстыжным штогадовым рэйтынгу найважнейшых культурных падзей, які ўкладае тыднёвік Polityka. Апроч гэтага іншыя важныя часовыя выставы былі прысвечаныя, у прыватнасці, Студзеньскаму паўстанню. Ёю мы адкрылі ў мінулы год.

Таксама мы зладзілі выставу, прысвечаную выбітнаму польскаму астраному «Капернік і яго свет» у Каралеўскай бібліятэцы. Цікавая атрымалася выстава «Геній Львова», якую мы рабілі ў тым ліку ў супрацоўніцтве з Львоўскай нацыянальнай галерэяй мастацтваў імя Барыса Вазьніцкага, а таксама з Львоўскім гістарычным музеям. І гэтую выставу яшчэ можна ўбачыць да 3 сакавіка ў Каралеўскай бібліятэцы.

Наш пікнік, які мы звычайна ладзім у чэрвені, з'яўляецца вялікай сямейнай падзеяй у Каралеўскіх садах і заўсёды вельмі папулярны. Тады мы звычайна запрашаем вас наведаць наш Каралеўскі шлях бясплатна. Ды і ў саміх садах ёсць мноства цікавостак для малых і дарослых.

Мінулы год прынёс Каралеўскаму замку ў Варшаве, нямала новых экспанатаў, сярод якіх, творы сусветнай мастацкай спадчыны, – кажа Паўліна Швед-Пестшыневіч:

-Год завяршыўся беспрэцэдэнтнымі пакупкамі, у тым ліку, карціны Тарфі, але, напэўна, самая важная набыццё 2023 года – рысунак Рафаэля Санці. І тут мяркуем, што гэтая карціна стане часткай запланаванай на другую палову гэтага года выставы твораў майстра Рафаэля, якая, магчыма, адкрыецца ў Замку ў кастрычніку.

Каралеўскі замак у Варшаве, як адна з перадавых установаў культуры ў Польшчы асаблівую ўвагу надае адукацыйным праграмам. Падчас падрыхтоўкі да нашай размовы са здзіўленнем даведаўся, што Каралеўскі замак у Варшаве арганізоўвае музеятэрапію. Распавядзіце, калі ласка, падрабязней, пра гэту з’яву.

- Мы надаём вялікае значэнне адукацыйнай дзейнасці ў Каралеўскім замку. Ужо некаторы час для ўсіх часовых экспазіцый мы рыхтуем творчыя прасторы, а таксама асобныя адукацыйныя праграмы, прысвечаныя канкрэтным экспазіцыям.

Яны ўключаюць у сябе майстар-класы, заняткі жывапісам пад адкрытым небам і музейныя заняткі. А таксама, як вы адзначылі, мы ўжо некаторы час праводзім заняткі па музеятэрапіі. І гэта праект, дзякуючы якому мы запрашаем людзей з розных груп рызыкі сацыяльнай ізаляцыі, людзей у псіхічным крызісе або, напрыклад, пацыентаў дзённых псіхіятрычных аддзяленняў.

Для іх ёсць спецыяльныя заняткі, якія праводзіць выхавальнік з адмысловай змястоўнай падрыхтоўкай. І гэта актыўнасць даказвае, што кантакт з мастацтвам, карысны для нашага душэўнага стану і мае тэрапеўтычны эфект.

А пра планы на Каралеўскага замку ў Варшаве на 2024 г. слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Justyna Kowalczyk zdeklasowała rywalki. Ile zarobiła?

24.03.2013 15:30
Justyna Kowalczyk w zawodach Pucharu Świata w biegach narciarskich zarobiła w tym sezonie 284 tysiące franków szwajcarskich, tj. ok. 962 tys. złotych. Razem z premiami za mistrzostwa globu jej dochody wyniosły ponad milion złotych.

Каралеўскі замак у Варшаве – тут была прыняла першая ў Еўропе і другая ў свеце канстытуцыя (ФОТА)

29.04.2022 11:02
У замкавым музеі можна паглядзець копію Асноўнага закона, а таксама вобраз Яна Матэйкі, які паказвае момант яго ўхвалення.

Творы мастацтва з Кіева прыбылі ў Каралеўскі замак у Варшаве

22.05.2023 08:04
Экспазіцыя з музейнымі экспанатамі з Украіны адчыніцца ў 2024 годзе.

Школьнікі на занятках у Каралеўскім замку «малююць» карціны на планшэтах

03.10.2023 15:13
Каралеўскі замак у Варшаве падрыхтаваў шмат прапановаў для дзяцей і моладзі.