Беларуская Служба

«Пра гэта лепш было не пісаць, не гаварыць». Упершыню выйшла кніга пра гісторыю беларусаў пасляваеннага Падляшша

07.02.2024 18:12
«Камяні мусілі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша» (Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia) – кнігу пра падзеі на Падляшшы, якія шмат гадоў імкнуліся замоўчваць, напісала Анэта Прымака-Онішк. Кніга выйшла ў прэстыжным польскім выдавецтве «Czarne».   
Аўдыё
  • Анэта Прымака-Онішк напісала пра нявыказаную гісторыю беларусаў пасляваеннага Падляшша
 -
Анэта Прымака-Онікшhttps://www.youtube.com/watch?v=mwuZswGdlWo

Гэтай тэмы амаль няма ў публічнай парсторы

У кнізе расказваецца пра трагічныя пасляваенныя падзеі на Беласточчыне. Іх шмат гадоў імкнуліся сцерці з памяці людзей, тэма амаль не гучыць у публічнай прасторы Падляшша, ды і ўсёй Польшчы. Пра гэта лепш было не пісаць, не гаварыць, замоўчваць, бо з аднаго боку — страх, а з іншага —  сорам.

Нацыяналісты падштурхнулі расказваць праўду

Пра пасляваенныя падзеі на Беласточчыне загаварылі некалькі гадоў таму, калі польскія нацыяналістычныя асяроддзі пачалі ў Гайнаўцы праводзіць маршы «выклятых жаўнераў», узвялічваючы падчас іх камандзіра атраду Арміі краёвай Рамуальда Райса «Бурага», які нясе адказнасць за смерць больш чым 80-ці мірных жыхароў этнічных беларускіх вёсак на Беласточчыне.

Адказам на гэта была грамадская ініцыятыва мясцовых беларусаў «Наша памяць». У яе рамках на праваслаўных могілках у Маляшах паставілі помнік на магіле святой Марыі Петручук – адной з ахвяраў «Бурага».

Анэта Прымака-Онішк напісала кнігу пра часы свайго дзеда

Цяпер пра гэтыя трагічныя пасляваенныя падзеі, якія адбываліся па ўсёй Беласточчыне, у сваёй новай кнізе «Камяні мусілі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша» піша Анэта Прымака-Онішк.

Гэта ў значнай ступені, як і яе першая кніга пра бежанства, сямейная гісторыя. Дзед пісьменніцы быў забіты ў траўні 1945 года ў сваёй вёсцы на Сакольшчыне. Гэта — вяртанне сцёртай, забытай і нявыказанай гісторыі Беласточчыны.

«Страх гучаў ва ўсіх успамінах» – кажа Анэта Прымака-Онішк у гутарцы з Яраславам Іванюком.

Анэта Прымака-Онішк: Наратыў польскага асяроддзя з'яўляецца дамінуючым, нацыянальным, ён стаіць у апазіцыі, у канфрантацыі. І нас, беларусаў, у гэтым наратыве большасці, паказваюць здраднікамі, калабарантамі. Гэта вельмі цяжка і балюча. Але я, калі збірала матэрыял для кнігі, пасля таго, як гаварыла з людзьмі па ўсёй Беласточчыне, звярнулася да так званых лідараў грамадскай думкі другога – польскага – боку. На Сакольшчыне простыя людзі расказвалі пра свой сямейны досвед таго часу. Ён быў падобны да нашага досведу і ішоў супраць афіцыйнага наратыву.

«За тое, што мой дзед працаваў у сельсавеце, польскае падполле яго забіла»

За тое, што нібыта, быў калабарантам і здраднікам, загінуў твой дзед....

Анэта Прымака-Онішк: Так кажуць. Мой дзед працаваў у сельсавеце. Ён скончыў царскую гімназію, у бежанстве быў у семінарыі, быў адукаваным чалавекам. Саветы, калі прыйшлі, склікалі сход, каб выбраць сельсавет – запатрабавалі адукаванага чалавека, які ўмее добра лічыць. Усе паказалі на Курылу. Ён не хацеў, але мусіў працаваць. За тое, што мой дзед працаваў у сельсавеце, польскае падполле яго забіла. Але я ведаю ад маёй сямʼі, ад мясцовых людзей, што ў сельсавеце працавалі таксама католікі, але па вайне ніхто іх не страляў, яны сядзелі на першых лаўках у касцёле.

У беларускіх архівах у Гродне я знайшла прозвішчы ўсіх з сельсавета ў Кузьніцы, Воўкушы. І выявілася, што некаторыя ўсхваляюцца як героі – ім ставяць помнікі, і ніхто не памятае, што яны былі ў сельсавеце, а тыя праваслаўныя, хто працаваў для саветаў, – то калабаранты.

Паслухайце размову цалкам у далучаным файле!

«Камяні мусілі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша» «Камяні мусілі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша»