Прэм'ера спектаклю адбудзецца на сайце ўроцлаўскага тэатра 24 лютага, у другую гадавіну нападу Расіі на Украіну.
Інтэрактыўная драма – гэта, як кажа рэжысёр спектаклю Пётр Фронь, «прапанова новага спосабу напісання тэксту для тэатра». «Я лічу, што акт чытання такой драмы – гэта невялікі спектакль, які мы можам разыграць індывідуальна перад сваім кампутарам, у якім гэтая гісторыя кожны раз набывае новую форму – у залежнасці ад таго, як мы вырашым чытаць», – кажа Фронь, які таксама зʼяўляецца суаўтарам «Бездарожжа».
Апошняя пастаноўка Уроцлаўскага сучаснага тэатру была натхнёная актрысай і рэжысёрам Паўлінай Д. Гаўронскай, якая ўдзельнічала ў аказанні гуманітарнай дапамогі на мяжы з Украінай.
«Паўліна запісала сваю гісторыю і спытала мяне, што мы можам з ёй зрабіць. У сувязі з тым, што я раней працаваў над інтэрактыўнымі драмамі, у мяне ўзнікла ідэя, каб яе тэкст стаў часткай зборніка гісторый, расказаных з польскага і ўкраінскага пункту гледжання пра тое, што мы перажылі пасля 24 лютага 2022 года, – сказаў Фронь.
ав