Беларуская Служба

Курсы «Мова нанова з Варшавы» правялі дыктоўку да Дня роднай мовы

22.02.2024 15:45
Курсы «Мова нанова з Варшавы» зладзілі вочную дыктоўку ў беларускай прасторы па адрасе Плошча Канстытуцыі, 6.
Аўдыё
  • Арганізатарка дыктоўкі Кацярыны Кучук кажа, што дыктоўка ў Дзень роднай мовы паспела стаць добрай і адметнай нацыянальнай традыцыяй.
Ілюстрацыя Фота: Праект «Шрыфтавы архіў»

21 лютага, у Дзень роднай мовы Музей беларусы ў розных кутках прыгадвалі роднае слова. Сярод іншага, дэмакратычнымі сіламі, якія знаходзяцца ў эміграцыі была зладжана агульнанацыянальная анлайн-дыктоўка, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Пісменнік лічыў, што лёс беларускай мовы неразрыўна звязаны з незалежнасцю нашай краіны: «Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура».

Аднак раней дыктоўка праводзілася ў афлайн-фармаце, і сёлета таксама знайшліся тыя, хто застаўся верны традыцыі. Курсы «Мова нанова з Варшавы» зладзілі вочную дыктоўку ў беларускай прасторы па адрасе Плошча Канстытуцыі, 6. Арганізатарка дыктоўкі Кацярыны Кучук кажа, што дыктоўка ў Дзень роднай мовы паспела стаць добрай і адметнай нацыянальнай традыцыяй.

Пра тое як адбывалася дыктоўка, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж