Беларуская Служба

У Беларускім ліцэі ў польскай Гайнаўцы прайшоў конкурс «Беларуская гавэнда»

26.02.2024 21:24
«Вучні рыхтуюць творы не толькі на літаратурнай мове, але і на гаворцы».
Аўдыё
  • У Беларускім ліцэі ў Гайнаўцы (Беласточчына) прайшоў конкурс «Беларуская гавэнда»
     ()
У Беларускім ліцэі ў Гайнаўцы (Беласточчына) прайшоў конкурс «Беларуская гавэнда»фота аўтара

У Беларускім ліцэі ў Гайнаўцы (Беласточчына) ўжо ў 23-ці раз прайшоў конкурс «Беларуская гавэнда». Падчас яго можна было пачуць гумарыстычныя апавяданні, гісторыі, казкі ды легенды. За званне лепшага апавядальніка змагаліся вучні базавых школаў і ліцэісты. Сярод малодшых удзельнікаў пераважалі казкі ды легенды, сярод старэйшых – літаратурныя і аўтарскія апавяданні на беларускай мове, а таксама на падляскім дыялекце беларускай мовы.

«Зацікаўленне заўсёды ёсць, наш конкурс прыцягвае вучняў. «Гавэнда» адрозніваецца ад дэкламатарскага конкурсу тым, што тут даўжэйшыя тэксты, ёсць кантакт з публікай, можна выкарыстоўваць розныя рэквізіты», – гаворыць арганізатар конкурсу, настаўнік беларускай мовы ў гайнаўскім белліцэі Ян Карчэўскі.

Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі вучні не толькі з Гайнаўскага павету, але і з Беластока, Бельска-Падляскага, Белавежы і Міхалова Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі вучні не толькі з Гайнаўскага павету, але і з Беластока, Бельска-Падляскага, Белавежы і Міхалова

Вольга Семянюк з Гайнаўскай базавай школы №4 выступіла на гаворцы з вёскі Ласінка. «Тэкст мне падабрала настаўніца, я доўга рыхтавалася. Аповед выйшаў смешны і цікавы», – сказала дзяўчынка.

«Вучні рыхтуюць творы не толькі на літаратурнай мове, але і на гаворцы, – дадае дырэктар Белліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, – і гэта нас вельмі радуе, бо задума конкурсу развіваецца, на працягу гэтых 23 гадоў прыязджаюць да нас вучні з усіх школаў, дзе вывучаецца беларуская мова».

Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі вучні не толькі з Гайнаўскага павету, але і з Беластока, Бельска-Падляскага, Белавежы і Міхалова.

Анна Пятроўская

слухайце аўдыёфайл