Беларуская Служба

Шукаць бурштын можна не толькі на балтыйскім узбярэжжы, але і ва ўсходняй Польшчы (ФОТА)

05.04.2024 15:30
Пра плюсы і мінусы прыватнай музеялогіі ў Польшчы расказвае майстар па апрацоўцы бурштыну і заснавальнік Курпёўскага музея ў Ваху Здзіслаў Бзюкевіч.
Аўдыё
Курпёўскі музей у Ваху Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем, у Курпёўскі музей у Ваху (Wach) – прыватную музейную ўстанову, якую заснавалі і якой кіруюць Здзіслаў і Лаўра Бзюкевіч. Музей дзейнічае пры агратурыстычнай гаспадарцы «U Bursztyna» у вёсцы Вах – гэта гміна Кадзідла. У Курпёўскі музеі ў Ваху сабраныя экспанаты, якія адлюстроўваюць старажытную матэрыяльную культуру рэгіёну Зялёныя Курпы. Зялёныя Курпы - гэта тэрыторыя, якую вызначаюць тры рэкі: Піса (з усходу), Нараў (з поўдня) і Ожыц (на захадзе). На поўначы згаданы рэгіён даходзіць да былой мяжы Усходняй Прусіі, сёння Вармінска-Мазурскага ваяводства.

Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Лаўра і Здзіслаў Бзюкевічы - гэта актыўныя народныя майстры. Спадар Здзіслаў — прадстаўнік наступнага пакалення знакамітага роду майстроў па апрацоўцы бурштыну ў рэгіёне Курпы, а спадарыня Лаўра - спецыялізуецца на вырабе карункаў. Можа менавіта адсюль у іх узялася ідэя заснаваць прыватную музейную ўстанову.

Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

„Я заўсёды збіраў розныя рэчы. У мяне такая рыса характару – я чалавек, які, скажам так, любіць ведаць, па якіх вуліцах ходзіць”, кажа Здзіслаў Бзюкевіч(Zdzisław Bziukiewicz) :

- У нас была нявыкарыстаная ёўня і мы вырашылі пераўтварыць яе ў адукацыйную залу. Раней мы з жонкай арганізоўвалі розныя майстэрні – я па апрацоўцы бурштыну, а жонка па народным мастацтве. Так і я пачаў выцягваць з куткоў, збіраныя гадамі артэфакты. Паступова з гэтага зрабіўся музей. На пачатку ў нас было каля 3 тысяч экспанатаў, зараз іх на 20 тысяч больш. Гэта тыя, якія былі афіцыйна ўнесеныя ў наш спіс. Дадаткова некалькі тысяч артэфактаў чакае больш, або менш сур’ёзнай рэстаўрацыі.

Буйныя калекцыя Курпёўскага музея ў Ваху падзелена паводле тэматычных крытэраў, кажа спадар Здзіслаў:

- У мяне ўсё павінна быць упарадкавана і адсартавана, галоўным чынам тэматычна. Гэта між іншым, апрацоўка бурштыну, народная вопратка, ткацтва, сельскагаспадарчыя прылады. Таксама розныя рамёствы: сталяр, шанец, цясляр.

Калекцыю дапаўняе бібліятэка, поўная кніг па рэгіянальнай тэматыцы і па апрацоўцы бурштыну.

- Для нас, чым старэйшы экспанат, тым больш каштоўны. З рэгіёнам Курпы адна праблема – пасля 1915 года Курпы практычна спынілі існаваць. Рэгіён быў знішчаны, паколькі размяшчаўся на памежжы. Калі адступалі расіяне – палілі ўсё. Пазней працэс знішчэння працягваў фронт. Няшмат засталося пасля вайны. Таму для мяне, чым старэйшы артэфакт, асабліва драўляны, тым больш каштоўны.

Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Курпёўскі музей у Ваху вылучаецца на фоне іншых музейных установаў у Польшчы, пераконвае ягоны заснавальнік:

- Найчасцей, калі мы наведваеце такі традыцыйным музеі, то там на выставе паказаная абмежаваная колькасць экспанатаў. Астатнія захоўваюцца ў музейных архівах і складах. У нас паказанае ўсё, што прайшло неабходную рэстаўрацыю. Напрыклад, сотні падобных, але не аднолькавых прыладаў. Гэта здзіўляе людзей. Таксама яны здзіўляюцца, што адна, прыватная асоба магла сабраць столькі экспанатаў.

Музейная калекцыя пастаянна папаўняецца. Надоечы музей аб’явіў акцыю па зборы старых рэлігійных карцін і прадметаў рэлігійнага культу:

- Яны знікаюць, бо мяняецца мода ў нашых дамах. Раней у кожным доме было шмат вобразаў – алеаграфіяў, барэльефаў, калажаў. Вобразы з разьбянымі фігуркамі ў нашым рэгіёне пачалі знікаць яшчэ 100 гадоў таму. Таксама крыжы. У каго былі грошы, той купляў фігуры з металу. Зараз усё гэта або выкідваецца з дамоў, або выкупляецца гандлярамі. Канстатуючы, яны знікаюць з краявіду рэгіёну Курпы.

Згаданая акцыя арганізоўваецца ўстановай не ўпершыню, кажа спадар Здзіслаў:

- У нас шмат такіх экспанатаў, напрыклад, крыжы з драўлянымі фігурамі. Іхных аўтараў ужо даўно няма сярод жывых. Дарэчы мы не ведаем іхных прозвішчаў, бо народныя мастакі рэдка падпісвалі свае творы. У нас шмат унікальных экспанатаў. Іхная каштоўнасць заключаецца, перш за ўсё, у тым, што гэта не была масавая вытворчасць. Таму кожны з іх выключны  – не знайсці другога такога. Прыкладам з’яўляецца вобраз, паводле мяне, створаны па ўзоры вядомай цудадзейнай карціны калішскага святога Юзэфа - гэта калаж, які прадстаўляе Святую сям’ю. Гэта прыклад унікальнага экспаната.

Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З мэтай перадачы экспанатаў можна кантактаваць з музейнай установай па электроннай пошце, патэлефанаваць або проста наведаць установу ў Ваху:

- У прынцыпе мы збіраем экспанаты з рэгіёну Курпы, але калі нехта з іншых рэгіёнаў Польшчы хоча нешта перадаць – запрашаем. Лепш, каб гэта было ў музеі, чым у сметніку. Тым больш, што, калі гаворка ідзе пра алеаграфію, то копіі выпускалі друкарні, таму яны былі па ўсяе Польшчы  падобныя. У рэгіёне Курпы згаданыя копіі паступалі праз Прусію з Германіі. У нашым музеі ёсць таксама некалькі рэчаў з іншых рэгіёнаў Польшчы . Напрыклад, радыёкропка з Варшавы ці самаробны радыёпрыёмнік часоў Другой сусветнай вайны, які нам падарыў гід з Варшавы.

Музей у Ваху арганізоўвае таксама шматлікія майстар-класы, распавядае Здзіслаў Бзюкевіч:

- Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца заняткі па здабычы і апрацоўцы бурштыну. Другіх такіх заняткаў у рэгіёне няма. Дарэчы я апошні прафэсійна актыўны ў рэгіёне Курпы майстар па апрацоўцы бурштыну. Нагадваю, Курпы раней былі вядомыя здабычай згаданага мінералу. Папулярныя таксама заняткі, на якіх знаёмім удзельнікаў з зёлкамі; заняткі па традыцыйным ткацтве. Жонка вядзе заняткі па вырабу карункаў, заняткі па рэгіянальнай кухні. Агулам у нас каля 15 розных майстэрняў.

Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Спадар Бзюкевіч кажа, што часта групы прыязджаюць у музей на ўвесь дзень. Дамаўляюцца на некалькі майстэрняў і ў міжчасе бяседуюць ля вогнішча.

- Музей адкрыты практычна штодня, пераважна ад 9 да 17 гадзіны. Паколькі мы жывём побач, то на практыцы, калі госці прыедуць пад браму, то прымаем і ў іншых гадзінах. У прынцыпе запрашаем! Канкрэтная гадзіна менш важная справа.

Прыватная музейная ўстанова гэта хобі і занятак для настойлівых, пераконвае Здзіслаў Бзюкевіч:

- Найбольшая праблема і выклік – каб чыноўнікі не чапляліся. Законы ў Польшчы для нас вельмі неспрыяльныя. Ад нас патрабуюць, як ад грамадскіх музейных установаў, але датацыяў як ім - не даюць. Затое нас часта прымушаюць выконваць нерэальныя патрабаванні. Нагадваю, зараз прыватныя музейныя ўстановы не маюць правасуб'ектнасці. Бадай да 2007 года прыватныя музей дзейнічалі ў краіне, паводле прынцыпу няўрадавых арганізацый. Цяпер наш статус, сказам так, нявызначаны.

- гаварыў заснавальнік і кіраўнік прыватнага Курпёўскага музея ў вёсцы Вах Здзіслаў Бзюкевіч.

Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Курпёўскі музей у Ваху/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Нагадваем, Вах(Wach) размяшчаецца па трасе 53, якая злучае Варшаву з Мазурамі, у прыватнасці паміж гарадкамі Кадзідла і Мышынец. За 30 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Астралэнка(Ostrołęka).

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

З пачаткам Вялікага посту ў вёсцы Лысэ пачынаецца руплівая праца над велікоднымі пальмамі (ФОТА + ВІДЭА)

22.03.2024 17:03
Сёлета ў вёсцы Лысэ (Łyse) на Курпах ужо 54 раз выберуць найпрыгажэйшую курпёўскую велікодную пальму.