Беларуская Служба

Варшаўская Крулікарня запрашае на летні сезон: Pianokrąg і скульптуры Аліны Слясіньскай

07.06.2024 16:11
Сярод іншага, у палацава-паркавым ансамблі Крулікарня можна будзе паўдзельнічаць у тэматычных шпацырах і майстар-класах па выяўленчаму ці харэаграфіі Адкрытай скульптурнай майстэрні, азнаёміцца з новай выставай работ Аліны Слясіньскай і атрымаць асалоду ад фартэпіяннай музыкі.
Аўдыё
  • Варшаўская Крулікарня запрашае на летні сезон: Pianokrąg і скульптуры Аліны Слясіньскай
Музей скульптуры імя Ксаверыя Дунікоўскага ў КрулікарніФота: https://krolikarnia.mnw.art.pl

Музей скульптуры імя Ксаверыя Дунікоўскага ў Крулікарні, што ў варшаўскім раёне Макотуў, які зʼяўляецца філіялам Нацыянальнага музея ў Варшаве, запрашае на адкрыццё летняга сезону.

Сярод іншага, у палацава-паркавым ансамблі Крулікарня можна будзе паўдзельнічаць у тэматычных шпацырах і майстар-класах па выяўленчаму ці харэаграфіі Адкрытай скульптурнай майстэрні, азнаёміцца з новай выставай работ Аліны Слясіньскай і атрымаць асалоду ад фартэпіяннай музыкі. Урачыстае адкрыццё летняга сезону адбылося 2 чэрвеня канцэртам польскага піяніста Бартэка Вонсіка з цыклу Pianokrąg, які ладзіцца пяты год запар. Канцэрты пройдуць Бартэка Вонсіка ў першыя нядзелі месяца: 7 ліпеня, 4 жніўня і 1 верасня.

27 чэрвеня Музей скульптуры імя Ксаверыя Дунікоўскага запрашае на сустрэчу са скульптурамі Аліны Слясінскай. Выстава «Аліна Слясіньская. «Эскізы прасторы» працягнецца да 13 кастрычніка Скульптар – вучань Ксаверыя Дунікоўскага. У сваёй творчасці яна перасякала межы паміж скульптурай і архітэктурай, і рабіла гэта дальнабачна і часам супярэчліва, – кажа дырэктарка Нацыянальнага музея ў Варшаве Агнешка Расалес Радрыгес:

- Аддзел скульптуры імя Ксаверыя Дунікоўскага ў Крулікарні Нацыянальнага музея ў Варшаве– месца ўнікальнае, перш за ўсё, з-за палацавай архітэктуры XVIII стагоддзя, гісторыі гэтага месца, якая бярэ свой пачатак яшчэ з часоў Станіслава Аўгуста, цудоўных паркавых наваколляў, абсалютна непаўторных, у самым цэнтры гораду – цудоўная зелень, сярод якой можна палюбавацца скульптурамі сучасных польскіх мастакоў. Але мы хочам, каб Нацыянальны музей у Варшаве асацыяваўся не толькі з адпачынкам і прыемнай сямейнай прагулкай па гэтай цудоўнай паркавай зоне, але і з мастацтвам, таму што гэта наша асноўная задача музею – зрабіць нашы калекцыі даступнымі.

Таму сёлета, нягледзячы на тое, што гэтая выстава раней не планавалася і ў апошнія гады быў такі мёртвы сезон у плане прадстаўлення мастацкіх выстаў у Крулікарні, мы прадставім публіцы падборку скульптуры Аліны Слясіньскай, вельмі цікавай скульптары, якія калісьці былі прадстаўлены ў Захэнце. Аліна Слясіньская ў сваёй творчасці вядзе дыялог паміж скульптурай і прасторавай формай, або архітэктурай.

Дырэктарка Нацыянальнага музея ў Варшаве Агнешка Расалес Радрыгес удакладняе, што гэта толькі пачатак вялікага адкрыцця палацава-паркавага комплексу Крулікарня на будучыя культурныя падзеі:

– Гэта толькі анонс будучых буйных выставак, якія ўваходзяць у і без таго вялікую навукова-выставачную праграму, падрыхтаваную супрацоўнікамі Аддзелу скульптуры, якая доўжыцца ўжо некалькі гадоў, бо наступнай вясной гледачы змогуць палюбавацца на работы польскіх вучняў знакамітага французскага жывапісца і скульптара Эміля Бурдэля.

Польскія скульптары, якія атрымалі адукацыю ў майстэрні вялікага французскага мастака – гэта наватарскі праект, які аднаўляе памяць і адначасова стварае сістэматычныя веды аб творчасці польскіх жанчын-скульптараў, а ў наступным годзе – у 2026 годзе – прадставім уласна творчасць польскіх скульптарак 1950–1960-х гг. Гэта не толькі акадэмічныя прэзентацыі ў галіне мастацтвазнаўства, але і пачатак дыскусіі пра месца польскіх мастачак на карце мастацтва ХІХ і ХХ стагоддзяў, пра іх барацьбу за статус мастака, пра нягоды лёсу, а таксама гісторыі вялікага поспеху.

Дырэктарка Нацыянальнага музею ў Варшаве таксама запрасіла на ўнікальныя выставы польскіх скульптараў, якія распачнуцца ўжо неўзабаве.

-Адкрываем выставачную дзейнасць. Напрыканцы чэрвеня і на пачатку ліпеня мы прадставім публіцы невялікую па колькасці абʼектаў, але вельмі цікавую па якасці і наватарству працаў калекцыю вядомага польскага скульптара Аліны Слясіньскай. У асноўным з нашых калекцый. Гэта анонс дзейнасці Аддзелу скульптуры Нацыянальнага музеяў у Варшаве. Мы хочам, каб гэтая скульптурная спецыялізацыя гучала ў гэтым будынку.

Нагадаю, як казаў куратар выставы, Аліна Слясіньска карысталася рэпутацыяй мастачкі, якая хацела быць бескампраміснай і дасягнуць пастаўленых мэтаў. Мы таксама хочам быць самімі сабой і каб Аддзел скульптуры прадставіў самае каштоўнае, што ў яго ёсць, а гэта разнастайная, багатая калекцыя, звязаная ў першую чаргу з творчасцю Ксаверыя Дунікоўскага і Аўгуста Замойскага. Але гэтая будучая выстава таксама раскрые таямніцы нашых фондаў і стане добрым аперытывам для наступных выставак, якія будуць значна больш маштабнымі ў выставачным і даследчым плане.

Слухайце аўдыё!

эж