Беларуская Служба

Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia – сінэргія, карысная для ўсіх бакоў

12.08.2024 15:40
Падчас шасцімесячнага знаходжання ў Польшчы стыпендыяты рэалізуюць свае праекты пад кіраўніцтвам вядомых польскіх мастакоў і культурных устаноў.
Аўдыё
  • Дзякуючы знаходжанню ў Польшчы мастакі таксама маюць добрую перспектыву працягу прафесійнай дзейнасці, – кажа каардынатарка стыпендыяльнай праграмы Нацыянальнага цэнтру культуры Багуміла Бердыхоўская
       :
Каардынатарка стыпендыяльнай праграмы Нацыянальнага цэнтру культуры Багуміла Бердыхоўская:Foto: Ewa Plisiecka/PRdZ

Надоечы 48 маладых творцаў і даследчыкаў культуры, а таксама перакладчыкаў польскай літаратуры з Украіны, Беларусі, Малдовы і Арменіі надоечы атрымалі дыпломы  міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў рамках пачатку стыпендыяльнай праграмы Gaude Polonia.

Падчас шасцімесячнага знаходжання ў Польшчы стыпендыяты рэалізуюць свае праекты пад кіраўніцтвам вядомых польскіх мастакоў і культурных устаноў. Праграма, якую рэалізуе Нацыянальны цэнтр культуры, адрасавана маладым творцам, мастакам, перакладчыкам і навукоўцам, якія займаюцца культурай і паходзяць з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яна служыць будаванню добрых стасункаў паміж Польшчай і яе суседзямі, прасоўванню польскай культуры і супрацоўніцтву паміж мастацкімі супольнасцямі Польшчы і краін рэгіёну.

У сувязі з вайной, якая ідзе каля межаў Польшчы, стыпендыі ствараюць рэальную дапамогу для мастакоў, пацярпелых ад расійскай агрэсіі, ці рэжыму Лукашэнкі, а дзякуючы знаходжанню ў Польшчы мастакі таксама маюць добрую перспектыву працягу прафесійнай дзейнасці, – кажа каардынатарка стыпендыяльнай праграмы Нацыянальнага цэнтру культуры Багуміла Бердыхоўская:

— Праграма дзейнічае з 2003 года і была заснавана рашэннем міністра Вальдэмара Дамброўскага, і хаця з таго часу, як я нядаўна падлічыла, змянілася 8 міністраў культуры, ніхто з іх не сумняваўся ў сэнсе праграмы  Gaude Polonia і цяперашняя міністр па-ранейшаму патраніруе праграме. Але калі казаць пра прычыны і мэты заснавання Gaude Polonia, то 21 год таму асноўнай мэтай было збліжэнне грамадстваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу Польшчы і яе блізкіх суседзяў, у сферы культуры і мастацтва, гэта значыць перш за ўсё Беларусі і Украіны.

Мы з самага пачатку былі засяроджаныя на гэтых дзвюх краінах, хаця на стыпендыю могуць прэтэндаваць таксама людзі з розных краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, постсавецкіх краін, у гісторыі праграмы ў нас таксама былі прадстаўнікі, напрыклад,  Казахстана, Арменіі і Грузіі, хаця асноўнымі нашымі стыпендыятамі былі беларускія і ўкраінскія мастакі, і за гэты 21 год праз праграму прайшло шмат людзей.

Удакладніце, калі ласка, пра якую колькасць творцаў ідзе гаворка, бо 21 год дзейнасці праграмы — гэта вельмі доўга.

— Дастаткова сказаць, што за гэты час было рэалізавана 962 паўгадавыя стыпендыі ў Польшчы. На першым месцы, вядома, стыпендыі, якія прысуджаюцца мастакам і творцам з Украіны – 700, а таксама 200  –  мастакам з Беларусі.

Першапачаткова, як я ўжо казала, праграма была прызначаная галоўным чынам для збліжэння або наладжвання супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва, якое даволі раптоўна перапынілася пасля 1989 ці 1991 года, гэта было звязана з палітычнымі, але таксама і эканамічнымі зменамі ў нашай частцы Еўропа. Раней, аднак, таксама былі складанасці ў культурнымі супрацоўніцтве. Варта таксама ўдакладніць, што ў перыяд Польскай Народнай Рэспублікі польска-беларускія ці польска-ўкраінскія адносіны ў сферы культуры былі даволі абмежаванымі.

Гэта адбылося не з-за дрэннай волі тых, хто прымаў рашэнні ў той час, а з-за геапалітычных прычын. Напрыклад, цяперака пасля вялікіх дэманстрацый  2020 года ў Беларусі, ды пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года, асноўнай мэтай праграмы з'яўляецца стварэнне і ўмацаванне сувязяў і стасункаў на ўзроўні культуры і мастацтва,  таксама важны элемент падтрымкі творцаў, якія сталі ваеннымі бежанцамі, або былі выгнаныя з краіны па палітычных прычынах. Пра Беларусь у Польшчы часта забываюць. Нягледзячы на ​​тое, што дэманстрацыі ў Беларусі адбываліся ў 2020 годзе, рэпрэсіі, звязаныя з тымі падзеямі, працягваюцца.

Напрыклад, сёлета арыштавалі і асудзілі на тры гады аднаго з нашых стыпендыятаў, які вярнуўся на некаторы час у Мінск. Аднак асобнае пытанне — вялікі зыход з Украіны пасля лютага 2022 года. Больш за 8 мільёнаў украінцаў прайшлі праз Польшчу і пазней альбо часткова вярнуліся назад, альбо паехалі далей. Тым не менш у нашай краіне застаюцца больш за мільён бежанцаў.

Сапраўды, а ці гэтыя новыя сацыяльныя групы ў польскім грамадстве карыстаюцца магчымасцямі праграмы Gaude Polonia?

—  Безумоўна так, таму што, асабліва ў такіх экстрэмальных сітуацыях, як пасля падзей у Беларусі, ці пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, першае асноўнае імкненне кожнага нармальнага чалавека, апынуўшыся па-за межамі сваёй краіны, заключаецца ў пошуку працы або рэалізацыі праекта, які дае усведамленне поўнага ўдзелу ў грамадскім або культурным жыцці.

Іншымі словамі, лепш рэалізаваць стыпендыяльны праект, чым адразу перажыць пэўны сацыяльны заняпад і пачаць працу на касе, ці прыбіральшчыкам. Мне вельмі шкада, што я выкарыстоўваю даволі рэзкія ілюстрацыі, але так гэта выглядае. Некаторым акцёрам, напрыклад, купалаўцаўскага калектыву — галоўнага беларускага тэатра да 2020 г., даводзіцца займацца рознай працай, хоць яны стараюцца ўвесь час ставіць спектаклі, але я ведаю, што адзін з актораў працуе кур'ерам, развозіць ежу. У сваю чаргу, дзякуючы стыпендыі можна функцыянаваць, а яшчэ дадаецца прадметная апека і падтрымка польскіх мастакоў.

Гэта вельмі важна, гэты элемент, то бок рэпетытарства, мастацкі ці навуковы кіраўнік, які назірае за нашымі стыпендыятамі, ёсць вельмі важным элементам, таму што маладыя мастакі не адчуваюць самотнасці, пустэчы, у іх адразу з’яўляецца партнёр, які, перш за ўсё,  у прафесійным плане, здольны ім дапамагчы, параіць нешта, але таксама дапамагчы ім у сэнсе наладжвання кантактаў, знаёмстваў, то бок стварэння гарызантальных сувязяў. Гэта надзвычай важна, не кажучы ўжо пра тое, што дзякуючы гэтаму ментарынгу, мы дасягаем яшчэ і сінергетычнага эфекту. Мастакі з-за мяжы аказваюцца ў вельмі якасным прафесійным асяроддзі.

Таксама мне здаецца, што падобныя ініцыятывы з’яўляюцца вельмі добрай і трывалай рэкламай польскай культуры, мовы, дасягненняў Польшчы ў галіне культуры.

— Безумоўна, гэта прасоўванне на розных узроўнях. Часам гэта наўпроставая справа, напрыклад, калі гаворка ідзе пра перакладчыкаў, яны перакладаюць польскую літаратуру і, каб было зразумела, што 100% іх перакладаў потым выдаюцца. У простым сэнсе гэта рэклама Польшчы за мяжой, але больш за тое. Напрыклад, вялікая група нашых стыпендыятаў — рэстаўратары. Дзякуючы гэтаму ва Украіне фактычна няма ніводнага буйнога рэстаўрацыйнага праект, у якім не бралі б удзел украінскія рэстаўратары, якія прайшлі праз нашу праграму.

Пра стыпендыяльную праграму Gaude Polonia, распавядала каардынатар праграмы Багуміла Бердыхоўская з Нацыянальнага цэнтру культуры.

pr/эж

слухайце аўдыёфайл

А. Хадановіч быў адным з удзельнікаў стыпендыі Gaude Polonia

24.07.2019 16:23
Паэт і перакладчык расказаў, што ў Польшчы яму ўдалося напісаць новы зборнік вершаў і папрацаваць над перакладамі Герьерта і Міцкевіча.

Выставa «Беларусь: Марш свабоды»: сем эмацыйных аповедаў пра пратэсты

03.03.2021 12:58
Яе можна будзе ўбачыць у галерэі Нацыянальнага культурнага цэнтра Kordegarda ў Варшаве з 4 па 25 сакавіка гэтага года.

Працы беларускага мастака Максіма Осіпава можна паглядзець у прэстыжнай варшаўскай галерэі «Кардэгарда»

18.02.2022 12:44
Мастак выкарыстоўвае забытую ў Беларусі форму малявання на дыванках, каб пры дапамозе сучасных тэхнік стварыць каментар да палітычных і грамадскіх змен, якія адбываюцца ў Беларусі.