У апошнія гады назіраецца выразнае падзенне зацікаўлення факультэтамі, якіх тычыцца расійскага рэгіёну. Гэта тэндэнцыя, якая ўзмацняецца з пачатку вайны ва Украіне, кажа ў інтэрв'ю сайту Głos24.pl прэс-сакратар Ягелонскага ўніверсітэта ў Адам Капроўскі. Пра гэта сведчыць факт, што ў гэтым годзе не на ўсе спецыяльнасці, якія прапануе Інстытут Расіі і Усходняй Еўропы кракаўскай ВНУ пачаўся набор.
Ягелонскі ўніверсітэт прапанаваў студэнтам больш за 160 напрамкаў навучання. Сёлета, падобным чынам, як і летась, адным з найменш папулярных стала русістыка, якую можна вывучаць у Інстытуце Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта.
Ахвотных вучыцца па гэтай спецыяльнасці 17 - гэта найбольшая колькасць кандыдатаў за апошнія гады. Напрыклад, у мінулым годзе пры ліміце ў 60 месцаў на русістыку падаваліся 10 кандыдатаў.
Аднак у выпадку іншых кірункаў, якія прапануе інстытут, сітуацыя не такая станоўчая. Напрыклад, сёлетні набор на „Культуру Расіі і суседніх народаў” быў прыпынены і дадаткова не ўключаны ў набор на наступны навучальны год. Цікава, што ў 2021 годзе пры ліміце ў 50 месцаў на яго прэтэндавалі 58 чалавек. Праз год іх было толькі 16, але ніхто не прайшоў кваліфікацыю. У мінулым годзе сітуацыя была падобная. Ніводзін з 15 кандыдатаў не быў прыняты.
„Палітычная сітуацыя, вядома, не спрыяе вывучэнню расійскай мовы. Санкцыі Еўропы супраць Расіі таксама выключаюць дзелавыя кантакты, таму попыту на рускамоўных спецыялістаў цяпер няма”, - мяркуе адзін з выпускнікоў інстытута спадар Тамаш.
У сваю чагу, паводле іншай выпускніцы, самая вялікая каштоўнасць інстытута – гэта моўныя заняткі, якія праводзяцца па інавацыйнай методыцы прафесара Аляксея Аўдзеева, арыентаванай на развіццё навыкаў разумення пa слыху.
„Акрамя расійскай мовы, напрамак даваў магчымасць вывучаць і беларускую мову, якую выкладаў ураджэнец Гродна прафесар Юры Гардзееў”, - успамінае спадарыня Магдалена.
Фактарам, які таксама ўскладняе становішча русістыкі і сумежных напрамкаў, з'яўляецца непрыстасаванасць да сучасных рэалій, у тым ліку ўвага прысвечанага „рускай душы” і гісторыі праваслаўя, а не сучаснай Расіі.
У сваю чаргу выданне адзначае, што на іншым факультэце Ягелонскага ўніверсітэта - Інстытуце ўсходнеславянскай філалогіі таксама працуе, дарэчы з поспехам, Расійская філалогія. Летась пры ліміце ў 80 месцаў на навучанне дакументы падалі 90 чалавек. У мінулыя гады іх было больш, напрыклад, у 2021 годзе – 174. Значыць, спад і адчувальны, але казаць пра недахоп ахвотных пакуль рана.
Дарэчы Расійская філалогія ў Ягелонскім універсітэце – найстарэйшая русістыка ў Польшчы, заснаваная ў 1928 годзе. Напрыканцы 1980-х гадоў за адно месца тут змагаліся па 4 кандыдаты.
Сітуацыю непапулярнасці расійскай мовы ў Польшчы пацвярджае таксама спадарыня Ганна. Яна нагадвае, што ўжо ў 1990-я гады многія ейныя калегі вырашылі змяніць прафесію.
„Калі ў 1990-я гады аказалася, што расійская мова пачала знікаць з пачатковай і сярэдняй школы (а да таго часу яна была абавязковай у дзяржаўных школах), мы пачалі хвалявацца за сваю прафесійную будучыню. (…) З майго курса шмат хто змяніў прафесію”, - кажа жанчына.
аз