Беларуская Служба

У Польшчу вернуты дзве страты вайны

28.08.2024 15:07
Гэта «Партрэт маршала Юзэфа Пілсудскага» аўтарства Юзэфа Мехофера і кніга «Культура і мастацтва яўрэйскага народа на польскіх землях».
Аўдыё
  • У Польшчу вернуты дзве страты вайны

Дзякуючы дзейнасці Міністэрства культуры ў Польшчу вернуты дзве страты вайны. Гэта «Партрэт маршала Юзэфа Пілсудскага» аўтарства Юзэфа Мехофера і кніга «Культура і мастацтва яўрэйскага народа на польскіх землях». Карціна Мехофера знікла 85 гадоў таму і была знойдзена на гарышчы старога дома маладой парай.

Карціна будзе праходзіць вельмі складаныя і доўгатэрміновыя кансервацыйныя працы, - сказала кіраўнік Дэпартамента рэстытуцыі культурных каштоўнасцяў Агата Мадзэлеўска:

-Слой фарбы адвальваецца ад палатна, ёсць шматлікія трэшчыны. Каб спецыялісты маглі пачаць працу, карціну трэба было фумігаваць. Такім чынам карціна не мае грыбка, могуць пачацца працы, якія напэўна будуць доўгімі і патрабавальнымі. Аднак напэўна, калі яны будуць завершаныя, карціне будзе вернуты яе маштаб, а яна сапраўды вельмі вялікага памеру.

Кніга Максіміліяна Гольдштэйна і Караля Дрэзднера «Культура і мастацтва яўрэйскага народа на польскіх землях» паходзіць з даваенных збораў Міністэрства замежных спраў:

-Кнігі з Міністэрства замежных спраў падчас Другой сусветнай вайны ў большасці былі вывезеныя ў Германію. Гэтая знайшлася ў 1946 і была перададзеныя ў гарадскую бібліятэку Берліна. Падчас праверачных прац яе ідэнтыфікавалі. Бібліятэка да нас напісала, а мы пацвердзілі, што гэта наш экзэмпляр.

Кніга трапіць у фонды Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве, а твор Юзэфа Мехофера — у Музей гісторыі Польшчы. Карціна была замоўлена ў 1921 годзе тагачасным Міністэрствам мастацтва і культуры і Грамадзянскай канцылярыяй кіраўніка дзяржавы. Затым партрэт быў уключаны ў Дзяржаўныя мастацкія зборы.

Зараз у міністэрстве знаходзіцца больш за 170 спраў аб вяртанні страчаных падчас вайны твораў мастацтва.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры