Беларуская Служба

50-гадовая традыцыя ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны

04.09.2024 07:16
Традыцыя збору грошай на старых Павонзкаўскіх могілках у Варшаве ўнесена ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Аўдыё
  • 50-гадовая традыцыя ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны
, 01.09.2023
Павонзкі, 01.09.2023PAP/Maja Komorowska

Сёлета збор адбудзецца ў пяцідзясяты раз. Мэта штогадовай акцыі — збор сродкаў на аднаўленне капліц, гістарычных надмагілляў і скульптур на адным з найстарэйшых некропаляў краіны.

Старшыня Камітэту Павонзкі Марцін Свянціцкі падкрэсліў, што ўнясенне ў спіс з'яўляецца важным момантам для ўсіх, хто займаецца выратаваннем помнікаў Павонзкаў:

-Гэта падзея, якая карануе 50 гадоў працы людзей, якія збіралі ахвяраванні, рэстаўратараў, актывістаў, якія аб'ядноўваліся вакол камітэту Павонзкі, і якія клапоцяцца пра нацыянальны некропаль. Гэта свята і ўсіх ахвярадаўцаў, якія прыносяць грошы на дзень Усіх святых, каб гэтыя помнікі ратаваць і аднаўляць.

Штогод у зборы прымаюць удзел, сярод іншых, дзеячы культуры, журналісты і спартсмены. У мінулым годзе ўдалося сабраць больш за 220 тысяч злотых. Акцыя вядзецца пастаянна з 1975 года. Яе ініцыятарам быў польскі пісьменнік, публіцыст, музычны крытык і грамадскі дзеяч Ежы Вальдорф.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры