Беларуская Служба

У польскіх кінатэатрах паказваюць фільм "Невядомасць. Закаханы Міцкевіч"

18.09.2024 14:45
Гэта першая мастацкая пастаноўка пра выбітнага паэта польскага рамантызму і польскай літаратуры і яго юнацкае каханне да Марылі Верашчакі.
Аўдыё
  • У польскіх кінатэатрах паказваюць фільм Невядомасць. Закаханы Міцкевіч
  .
Актор Нікадэм Разбіцкі. Ён сыграў ролю Адама Міцкевічафота: Marcin Radomski

У галоўных ролях Нікадэм Разбіцкі і Аляксандра Пятроўска. Дзеянне фільма разгортваецца на працягу пяці дзён у 19 стагоддзі. Рэжысёр фільма Вальдэмар Шарэк сказаў, што хацеў праўдзіва адлюстраваць эпоху рамантызму:

-Удалося паказаць звязанае цэлае, якое адлюстроўвае рамантызм і свет, які ў той час адыходзіў у нябыт, свет даўняй Рэчы Паспалітай. Дзякуючы рамантызму мы не страцілі польскай мовы ля боку старэйшага брата.

Акцёр Антоні Салай у ролі Томаша Зана, сябра Адама па таварыстве філаматаў, анансуе рамантычнае перажыванне кахання Міцкевіча:

-Запрашаю вас на фільм "Невядомасць. Закаханы Міцкевіч". Фільм, які напамінае бесклапотныя вакацыі, прыгоды. Можна будзе намаляваць прыгожую карцінку, якую варта будзе ўспамінаць.

Выканаўца ролі Марылі Аляксандра Пятроўская патлумачыла, што гісторыя характару Міцкевіча шматвектарная:

-Гістарычны аспект не пакідае нас у дэпрэсіі. Аднак аспект кахання пакідае нас з унутраным падзелам. Фільм рознабаковы. Варта яго паглядзець, сістэматызаваць свае веды. Варта вярнуцца да твораў аўтара і зразумець іх па іншаму. Варта задаваць пытанні пра Міцкевіча, паколькі гэта сапраўды цікавы чалавек.

У ролях: Нікадэм Разбіцкі, Антоні Салай, Марэк Каліта, Пётр Гарліцкі, Анджэй Масталеж, Дарота Ландоўская і Павел Харытон. Аўтар фотаздымкаў Матэвуш Завістоўскі. Прадзюсаваннем фільма займалася Telewizja Polska S.A.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры