Беларуская Служба

У пятніцу ў польскія кінатэатры ўваходзіць працяг культавай серыі фільмаў

23.10.2024 11:23
У пятніцу ў польскія кінатэатры ўвойдзе фільм «U Pana Boga w Królowym Moście» Яцэка Бромскага.
Яцэк Бромскі PAP/Marcin Obara

Гэта працяг культавай серыі фільмаў «U Pana Boga za piecem», «U Pana Boga w ogródku» і «U Pana Boga za miedzą», дзеянне якіх адбываецца ў ідылічным Падляшшы. Фільм распавядае пра маладую археолаг з Варшавы, які прыязджае ў Крулёвы мост, каб правесці даследаванні ў сутарэннях мясцовага касцёла. Пробашч парафіі — без згоды біскупа — дазваляе ёй працаваць у раней не выяўленым падвале будынка. Дзяўчына знаходзіць гістарычны дакумент, паводле якога Крулёвы Мост павінен быць незалежнай краінай.

Рэжысёр фільма Яцэк Бромскі кажа, што фільм прысвечаны праблемам, якія злучаюць гісторыю з сучаснасцю:

- Усе гэтыя фільмы ўзнікалі з вялікай розніцай ў часе. Паміж першым і другім фільмам – 10 гадоў перапынку, цяпер амаль 15. У пэўным сэнсе яны адрозніваюцца і рэагуюць на тое, што адбываецца вонкі. Гэта нібыта герметычная зачыненая рэчаіснасць, створаная на патрэбы фільму, прыдуманая краіна не знаходзіцца ў падвешаным стане. Абодва гэтыя светы перакрыжоўваюцца.

Суаўтарка фільму Малгажата Сікорска-Мішчук спасылаецца на назву «U Pana Boga w Królowym Moście»:

- Дагэтуль тое, што адбывалася ў Крулёвым мосце, было малымі справамі. Нехта хаце мець добрую жонку, нехта зайздросціў, нехта хацеў зарабіць грошы. І гэта нашае жыццё. Раптам людзі, якія прызвычаеныя прымаць рашэнне ш малых справах, вымушаныя заняць ролю Пана Бога. Прымаць рашэнне ў большых справах. І гэта значэнне тытула.

У фільме зноў сустракаюцца вядомыя гледачам персанажы, сярод якіх пробашч, камендант і бургамістр. Здымкі зроблены, між іншым, у гарадах і вёсках Падляшскага ваяводства — Супраслі, Саколцы, Старой Камёнцы, Тыкоціне, Беластоку, Уснажы Гурным і Ліповым Мосце.

У фільме, між іншым, зняліся Кшыштаф Дзерма, Анджэй Заборскі, Караль Дзюба, Аляксандра Грабоўска, Эміліян Камінскі і Рышард Далінскі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры