На аўкцыён выстаўляюцца працы, намаляваныя маладымі слухачамі. Журы ўжо прысудзіла дзве ўзнагароды.
Калядная карціна, намаляваная 8-гадовай Марысяй Мілер з Касьцян, з’яўляецца першай узнагароджанай працай, якая будзе выстаўленая на аўкцыёне падчас дабрачыннай акцыі Першай праграмы Польскага радыё «Ялінкі Адзінкі».
Вось ужо больш за 20 гадоў акцыя дапамагае патрабуючым. Сродкі ідуць у фонд «Нягледзячы ні на што». Старшыня фонду Анна Дымна гаворыць, што гэта прыгожая акцыя:
- «Ялінкі Адзінкі» - гэта такая радасць! Раптам нешта адбываецца і ўсе становяцца радаснымі дзецьмі, у якіх усе вераць. Я і мой фонд шчаслівыя, што мы з’яўляемся бенефіцыярамі акцыі. Палову гэтых сродкаў сёлета мы прызначаем для людзей з інваліднасцю, якія ўсё страцілі падчас паводкі. Таксама мы будуем цэнтр адпачынку для сем'яў, дзе ёсць інваліды, на ўзбярэжжы ў Любятове.
12 работ-пераможцаў будуць выстаўлены на аўкцыён падчас фіналу акцыі на Першым канале Польскага радыё 12 снежня. Раней, з 9 па 11 снежня, з малатка пойдуць рэчы, падораныя вядомымі людзьмі са свету культуры, музыкі, навукі і спорту.
Працы можна паглядзець на сайце «Ялінкі Адзінкі».
ав