Батлейка - чароўная скрыначка, якая з дапамогай ляляк расказвае гісторыю Нараджэння Хрыста. Гэта найбольш цікавы і трывалы сімвал калядаў.
Калядную батлейку зладзілі вучні з Недзяржаўнай пачатковай школы № 1 у Бельску Падляшскім.
Ляпілі з гліны лялькі, вывучалі дыялогі, калядкі, пазнавалі гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста - усё дзеля спрадвечнай беларускай традыцыі. Вучні ў Бельску Падляшскім стварылі батлейку, і такім чынам пазнавалі і аднаўлялі калядныя традыцыі.
Сюжэт прысвечаны дзіцячай батлейцы слухайце ў далучаным гукавым файле!
«Мы стварылі спектакль але сам спектакль гэта далёка не ўсё. Шмат працы, у тым, сцэнаграфічнай, трэба было зрабіць лялькі і тут мы запрасілі да супрацоўніцтва Івана і Юлію Дашкоў, народных майстраў. З імі вучні ляпілі ў гліне, не толькі герояў спектаклю але таксама шмат званочкаў. Тут адзін спектакль але розныя часці: анёлы, гісторыя нараджэння Ісуса Хрыста, гісторыя цара Ірада, да гэтага яшчэ калядкі», - гаворыць акторка Яанна Троцю.
Калядную батлейку зладзілі вучні з Недзяржаўнай пачатковай школы № 1 у Бельску Падляшскім.
Батлейку можна назваць адным з сімвалаў свят Божага Нараджэння. Традыцыя майстравання невялікіх шопак пачалася ў раннім Cярэднявеччы. Батлеечны тэатар прывезлі ў Беларусь манахі-кармэліты ў XVI стагоддзі. Лялечныя пастаноўкі з сюжэтам пра нараджэнне Хрыста сталі папулярнымі і ў шляхты, і ў простага люду.
У XVIII-XIX стагоддзях батлейка была ў беларусаў неад’емнай часткай калядных гулянняў. Пасля працяглага заняпаду гэтае мастацтва пакрысе адраджаецца, што відаць таксама на прыкладзе малодшых беларусаў.
А тэмай батлейкі ў Бельску Падляшскім пацікавілася Анна Пятроўская.