Сёння я хачу вам прадставіць песню, якая ў некаторых сродках масавай інфармацыі Польшчы была забароненая, паколькі памылкова лічылася, што яна заклікае да гвалту. Яе запісаў гурт Myslovitz.
Ён заснаваны ў 1992 годзе ў горадзе Мыславіцы (што паслужыла назвай для калектыву), грае музыку ў стылі альтэрнатыўнага рока і інды-рока, з элементамі брыт-попа і пост-гранжа. Музыканты часта натхняліся брытанскімі гуртамі, як Oasis, Radiohead і Blur. Іх лірыка адрозніваецца глыбокім асэнсаваннем жыцця. Myslovitz з’яўляюцца ўладальнікамі шматлікіх прэстыжных прэмій, у тым ліку ўзнагароды Fryderyk.
Вакалістам групы да 2012 года быў Артур Роек, які пазней пачаў сольную кар’еру. Першы альбом, названы проста «Myslovitz», выйшаў у 1995 годзе. Ён адразу прынёс гурту папулярнасць дзякуючы арыгінальнаму гучанню кампазіцый. Myslovitz стаў важнай часткай польскай музычнай культуры 90-х і 2000-х гадоў, ён увасабляе дух альтэрнатыўнай сцэны Польшчы, а іх музыка і сёння выклікае захапленне слухачоў.
Песня, якую я вам прапаную сёння паслухаць, была адным з хітоў групы, хаця некаторыя радыёстанцыі адмовіліся яе пускаць у эфір. Справа ў тым, што тэкст кампазіцыі звязаны з хваляй бессэнсоўных забойстваў, здзейсненых непаўналетнімі, якая пракацілася па Польшчы ў сярэдзіне 90-х гадоў, між іншым, забойства студэнта матэматыкі ў Кракаве, які стаў выпадковай ахвярай. Даслоўнае адлюстраванне гвалту ў тэксце і кліпе прывяло да таго, што некаторыя СМІ не зразумелі пасылу песні і трактавалі яе як заклік да дрэннага, у выніку забаранялі яе трансляцыю. Быў нават зафіксаваны выпадак адхілення ад працы журналістаў, якія паставілі яе ў эфір.
Лідар гурта Myslovitz Артур Роек адзначаў у інтэрв’ю, што ён цэніць шлях «супраць плыні» і любіць дзейнічаць наперакор чаканню масавага слухача або СМІ, што часам адлюстроўваецца ў яго творчасці. Пры гэтым, для яго не абыякава тое, што адбываецца навокал, наша рэчаіснасць, таму ён ахвотна выказвае сваю пазіцыю па важных пытаннях, што можна заўважыць у тэкстах песень. Таксама варта згадаць, што ў 2019 годзе Артур Роек супрацоўнічаў з дуэтам PRO8L3M над новай інтэрпрэтацыяй песні «To nie był film», якая яшчэ больш неадназначная, чым арыгінальны відэакліп.
Powiedział "może byśmy tak kiedyś... może dzisiaj?" - powiedział
"Tak, zróbmy to, tak, by nikt nie widział
Może w parku pod lasem, na torach przy garażach
Tam, gdzie zawsze jest ciemno i gdzie prawie nikt nie chodzi
Nie będziemy wybierać" - powiedział - "ten, kto pierwszy"
Niczym ostrze losu - "pierwszy, który się trafi
Tylko pamiętaj - bez hałasu, bez zbędnych emocji
Poczuj w sobie siłę i rób tak, żeby zabić"
"Urodzeni mordercy", "Kalifornia", "Siedem"
"Harry Angel", "Pulp Fiction", "Hellraiser" i "Freddy"
Codziennie filmy były dla nas jak Biblia
Te same sceny, nawet w snach je widzę
Widzę w snach wciąż to samo, ciągle boję się zasnąć
Tamten leży we krwi, a mnie robi się słabo
Powiedział "patrz, jak pięknie, prawie tak, jak w filmach
Zapamiętaj to" - pamiętam, "prawie tak, jak w filmach"
To nie był film,
to nie był film
Pamiętam, mówił "ach, chciałbym sobie postrzelać
Wiesz, do dziewczyn na ulicy, w biały dzień, teraz
Nie do zwykłych dziewczyn, ale do tych najpiękniejszych
Chciałbym patrzeć im w oczy, jak marnieją i więdną"
Mówił "ciekawe jak to jest, tak naprawdę zabić?
W rękach trzymać przeznaczenie, jego panem być?
Wiesz, chciałbym, może byśmy tak kiedyś na ulicy
W jakimś ciemnym miejscu, tak, by nikt nie widział?"
Pamiętam, mówił "zapamiętaj" - nie potrafię zapomnieć
Wyrazu oczu, strachu, potem krwi na dłoniach
Krew była wszędzie wokół, pamiętam to dobrze
Płynęła niczym rzeka z potrzaskanej głowy
Krew pulsowała w skroniach, rozsadzała czaszkę
Ręce drżały - nie wiem, z podniecenia czy ze strachu?
Pamiętam, on się śmiał, mówił coś o filmach
"Zapamiętaj to" - pamiętam, "prawie tak, jak w filmach"...
Ale to nie był film,
to nie był film
Ён сказаў: "Можа, мы так калісьці... можа, сёння?" — сказаў. "Так, давай зробім гэта так, каб ніхто не бачыў. Можа, у парку ля лесу, на рэйках каля гаражоў, там, дзе заўсёды цёмна і амаль ніхто не ходзіць. Мы не будзем выбіраць," — сказаў, — хто першы. Як лязо лёсу — першы, хто трапіцца. Толькі памятай: без шуму, без лішніх эмоцый. Адчуй у сабе сілу і зрабі так, каб забіць."
"Народжаныя забойцы", "Каліфорнія", "Сем", "Гары Энджэл", "Палп Фікшн", "Хэлрайзер" і "Фрэдзі". Фільмы былі для нас як Біблія. Тыя ж сцэны, нават у снах я іх бачу. Я бачу ў снах усё тое ж самае, я ўсё яшчэ баюся заснуць. Той ляжыць у крыві, а мне становіцца дрэнна.
Ён сказаў: "Глядзі, як прыгожа, амаль як у фільмах. Запомні гэта," — я памятаю, — "амаль як у фільмах." Гэта не быў фільм, гэта не быў фільм. Я памятаю, ён казаў: "Ах, я б хацеў пастраляць. Ведаеш, па дзяўчатах на вуліцы, днём, цяпер. Не па звычайных дзяўчатах, а па самых прыгожых. Я б хацеў глядзець ім у вочы, як яны слабеюць і вянуць." Ён казаў: "Цікава, як гэта насамрэч — забіць? Трымаць у руках лёс і быць яго гаспадаром? Ведаеш, я б хацеў... можа, мы так калі-небудзь на вуліцы, у нейкім цёмным месцы, так, каб ніхто не бачыў?". Я памятаю, ён казаў: "Запомні," — я не магу забыць. Выраз вачэй, страх, потым кроў на руках. Кроў была ўсюды вакол, я памятаю гэта добра. Яна цякла, як рака, з разбітага чэрапа. Кроў пульсавала ў скронях, разрывала чэрап. Рукі дрыжалі — не ведаю, ад узбуджэння ці ад страху? Я памятаю, ён смяяўся, казаў нешта пра фільмы: Запомні гэта, — я памятаю, — "амаль як у фільмах." Але гэта не быў фільм, гэта быў не фільм.
Песня паказвае, як жорсткасць з кінастужак трапляе ў рэальны свет, як фантазіі пад уплывам кінастужак здольныя ператварыцца ў рэальныя злачынствы. У кіно гвалт часам выглядае эстэтычна і рамантычна, але ў рэальным жыцці ён прыносіць боль і трагедыю. Лірычны герой надта позна разумее, што рэчаіснасць значна больш жорсткая і не такая прыгожая, як у фільмах. Фраза "To nie był film" (гэта не быў фільм) паўтараецца некалькі разоў, каб яна адгукалася ў слухачах і прымушала задумацца пра адказнасць за свае ўчынкі.
Może byśmy tak kiedyś – можа мы б так калісьці. Звяртаю ўвагу на тое, што для перадачы выразу ў польскім trybie przypuszczającym (умоўным ладзе) у беларускай мове выкарыстоўваецца спалучэнне дзеяслова ў інфінітыве (або мінулым часе) з часціцай "б" (бы). Напрыклад:
Może byśmy poszli? – Можа, мы пайшлі б? Chciałabyś to zrobić – ты хацела б гэта зрабіць? Byś to powiedział – ты б гэта сказаў.
Widzę w snach wciąż to samo, ciągle boję się zasnąć – я бачу ў снах увесь час тое ж самае, пастаянна баюся заснуць - тут добры прыклад сінонімаў у польскай мове – wciąż і ciągle маюць падобнае значэнне – увесь час, пастаянна.
W rękach trzymać przeznaczenie, jego panem być – у руках трымаць лёс, быць яго гаспадаром. Чым адрозніваюцца словы los і przeznaczenie? Los мае больш шырокае значэнне, чым przeznaczenie. Przeznaczenie – гэта наканаванасць, толькі тое, што «запісана» ў лёсе чалавека нейкай вышэйшай сілай. Los жа – гэта перш за ўсё жыццё чалавека, ход падзей.
нг