Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя групы з дзіўнай назвай Fisz Emade Tworzywo

20.03.2025 17:45
Група была заснаваная ў Варшаве па ініцыятыве двух братоў.
Fisz Emade Tworzywo
Fisz Emade TworzywoBart Pagoda / mat. promocyjne Mystic Production

Сёння я хачу вам прадставіць кампазіцыю ў выкананні польскага калектыву, які называецца Fisz Emade Tworzywo (Tworzywo Sztuczne, Fisz Emade jako Tworzywo Sztuczne). Гэта гурт, які выконвае музыку ў стылі хіп-хоп, але на яго кампазіцыі маюць уплыў такія жанры, як джаз ці фанк. Група была заснаваная ў 2002 годзе ў Варшаве па ініцыятыве братоў: музычнага прадзюсара і інструменталіста Пятра «Emade» Ваглеўскага і рэпера, вакаліста Барташа «Fisz» Ваглеўскага.

Нядаўна гурт Fisz Emade Tworzywo вярнуўся на музычны рынак з альбомам пад назвай «25». Гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў чвэрці стагоддзя братоў Ваглеўскіх на сцэне, але артысты падкрэсліваюць, што яны зусім не жадаюць ісці на пенсію. “Мы поўныя новых ідэй і, перш за ўсё, мы гурт, які пастаянна выступае”, — кажуць члены групы.

Нягледзячы на ​​тое, што браты Ваглеўскія паходзяць з сям’і з моцнымі музычнымі традыцыямі, яны вучыліся ўсяму самі. „Першы альбом атрымаўся. Калі мы ўпершыню выходзілі на сцэну, мы не ўяўлялі сабе, што так шмат людзей захочуць убачыць тое, што мы рабілі ў адным пакоі на адным камп’ютары”, - кажа Фіш, гэта значыць, Барташ Ваглеўскі. Ён дадае, што менавіта ў той момант яны з братам зразумелі, што варта больш сур'ёзна падумаць пра артыстычную кар'еру.

Музыканты нарадзіліся ў Варшаве. Барташ «Фіш» Ваглеўскі (нарадзіўся 19 сакавіка 1978 г.) — аўтар тэкстаў і рэпер, які з гадамі стаў вакалістам. Пётр «Emade» Ваглеўскі (нар. 15 снежня 1981) з самага пачатку - прадзюсар, а таксама ды-джэй і бубнач. Бацька Барташа і Пятра – Войцех Ваглеўскі, заснавальнік і лідар групы Voo Voo, самі яны пачыналі з хардкору і металу, а пазней здабылі папулярнасць як хіп-хоп выканаўцы, хаця з гуртом Tworzywo Sztuczne перайшлі ў бок джаза і авангарду, каб урэшце стварыць спалучэнне рок-музыкі, электронічнага гучання і хіп-хопу. Так што, як бачым, музыканты не стаяць на месцы, а ўвесь час развіваюцца і шукаюць новыя формы. А я хачу вам прадставіць кампазіцыю ў іх выкананні, якая нейкім чынам падсумоўвае іх маладосць. Называецца песня "Niemoc" (немач або бяссілле).

Biegliśmy jak kamienie wystrzelone z procy

A nad naszymi głowami samoloty

Nad naszymi głowami odrzutowce

Remont pasa, wzmożony ruch nad Ursynowem

Przelatują niezauważone

Choć odbijały się w naszych źrenicach

Jestem tym, pływam w tym, ty w tym pływasz

Pięciu przyjaciół

Zbyt mocno odbieraliśmy bodźce

Bo wszyscy wtedy mieliśmy wiatr w głowie

I naszą niepoprawną dziwną muzykę

A wszystko wokół tonęło w błocie

Metro w budowie, osiedla w budowie

A w środku my - niewzruszeni bogowie

Świadkowie gwałtownych zmian

Próbowaliśmy opanować sztukę latania

Choć ciążyła nam grawitacja

Oślepiało słońce, my rozpoczynaliśmy marsz

Po krętej drodze

Część z nas nie chciało wracać do domów

Do domów gdzie pijani ojcowie

Gdzie przemoc

Nie ma złych paskudnych dzieci

Są dorośli, którzy pchają swoje dzieci w ciemność

 

Patrzymy teraz w górę, gdzie

Samoloty niebo tną

Zadzieramy głowy aż

Nie czujemy nóg i rąk

I drętwieją szyje nam

Niemoc, ciemność jak plecy Boga

 

I zanim okazało się, że świat jest skomplikowany,

Złożony z tylu warstw

Nieprzewidywalny

Ktoś miał starszych braci

Którzy kupowali nam gazety dla dorosłych,

Cats`a albo chociaż Twój Weekend

To co widzieliśmy tam

Odejmowało mowę

Serca waliły jak młotem

Piekły oczy, płonęliśmy jak znicze

Jak błyskawice na czarnym niebie

Wpychaliśmy tłustą pizzę na grubym cieście

I rozgazowaną colę, zamiast rozgotowanego makaronu z truskawkami w szkole

Pod Belwederem spalono kukłę z napisem Bolek

Ostatni rosyjscy żołnierze opuszczają Polskę

Część z nas gasło jak wilgotny papieros

Może mogliśmy więcej, ale czuliśmy niemoc

 

Twarze z trądzikiem, ogromne grdyki

W szkole do wyboru niemiecki albo rosyjski

Słuchaliśmy rapu, dźwigaliśmy hantle

Chcieliśmy toczyć boje z niesprawiedliwym światem

Porządkować świat za pomocą słów

Języka, który szeleści

Poddajemy się sile ciężkości

Pierwsze fascynacje

Pierwsze miłości

Granie w butelkę

Granie na zwłokę

Wahania

Przeżywamy olśnienia

W przygaszonym świetle

Już wiemy, czym jest ciało

Już wiemy, czym jest pragnienie

Jeden z nas przegrał wojnę z nałogiem

Drugi nawrócił się i stracił życie w klasztorze

Co się stało, do dziś nie wiem

Religia to nie moje hobby

Wolałem siedzieć na górce i obserwować startujące samoloty

 

Мы беглі, як камяні, выпушчаныя з рагаткі, а над нашымі галовамі самалёты, над нашымі галовамі рэактыўныя машыны. Рамонт узлётнай паласы, інтэнсіўны рух над Урсынавам. Пралятаюць незаўважаныя, хаця і адбіваліся ў нашых зрэнках. Я тут, плыву ў гэтым, ты ў гэтым плывеш. Пяць сяброў, мы адчувалі занадта моцна, бо ў нашых галовах гуляў вецер. І наша няправільная дзіўная музыка. А ўсё вакол танула ў брудзе: метро будуецца, дамы будуюцца. А ў сярэдзіне мы – непахісныя багі, сведкі рэзкіх змен.

Мы спрабавалі авалодаць мастацтвам палёту, хоць цяжарам была гравітацыя. Сляпіла сонца, а мы пачыналі рух па звілістым шляху. Хтосьці з нас не хацеў вяртацца дадому – туды, дзе п'яныя бацькі, дзе гвалт. Няма дрэнных, агідных дзяцей. Ёсць дарослыя, што штурхаюць сваіх дзяцей у цемру. Глядзім цяпер уверх, дзе самалёты рэжуць неба. Закідваем галовы, пакуль не пачнуць дранцвець ногі і рукі да шыі. Бяссілле, цемра, як спіна Бога.

І перад тым, як аказалася, што свет складаны, складваецца з розных пластоў, непрадказальны, хтосьці меў старэйшых братоў, якія куплялі нам дарослыя газеты –

Cats або «Twój Weekend». Тое, што мы там бачылі, адбірала мову. Сэрцы грукалі, як молат, пяклі вочы, мы гарэлі, як свечкі, як маланкі ў чорным небе.

Мы наварочвалі тлустую піцу на тоўстым цесце, запівалі колай без газу, замест развараных макарон з клубніцамі ў школе. Пад Бельведэрам спальвалі пудзіла з надпісам «Bolek». Апошнія расійскія салдаты пакідалі Польшчу. Некаторыя з нас згасалі, як вільготная цыгарэта. Магчыма, мы маглі б болей, але адчувалі бяссілле.

Твары ў вуграх, вялізныя кадыкі. У школе на выбар – нямецкая або расійская. Слухалі рэп, падымалі гантэлі, хацелі біцца з несправядлівым светам, усталёўваць парадак пры дапамозе слоў – мовы, якая шалясціць. Мы падпарадкоўваемся сіле вагі. Першыя захапленні, першае каханне, гульня ў бутэльку, гульня ў замаруджванне. Сумненні. Мы перажываем успышкі ў цьмяным святле. Ужо ведаем, што такое цела, ужо ведаем, што такое жаданне.

Адзін з нас прайграў вайну з залежнасцю. Другі паверыў у Бога і страціў жыццё ў манастыры. Што здарылася – дагэтуль не ведаю. Рэлігія – не маё хобі. Я ахвотней сядзеў на ўзгорку і назіраў за ўзлятаючымі самалётамі.

Вось так браты Ваглеўскія апісваюць сваё дзяцінства і маладосць у Варшаве, у тыя часы, калі ў Польшчы адбыліся гістарычныя змены, калі дзяржава стала цалкам незалежнай ад “вялікага брата” з усходу. Песня з даволі горкай высновай – называецца Niemoc – немач або бяссілле, аб тым, што адзін чалавек, а нават некалькі сяброў, тут гаворка ідзе пра пяць чалавек, не могуць шмат змяніць, а паддаюцца вонкавым акалічнасцям.

Сябры назіралі за самалётамі. Па-польску ёсць назва разнавіднасці самалёта – odrzutowiec. Гэта рэактыўны самалёт.

Ursynów - адзін з варшаўскіх раёнаў.  

Zbyt mocno odbieraliśmy bodźce – мы адчувалі надта моцна. Bodziec – гэта біялагічны тэрмін, які азначае “стымул, раздражняльнік”. Некаторыя людзі надта чуллівыя, на іх мацней, чым на іншых, дзейнічае тое, што адбываецца вакол іх. Паводле даследчыкаў, такіх людзей каля 15-20% сярод агульнай масы насельніцтва. 

Świadkowie gwałtownych zmian – сведкі рэзкіх змен. Gwałtowny - рэзкі, хуткі, або і гвалтоўны, gwałt - згвалтаванне, а тое, што беларусы называюць "гвалт" - гэта przemoc.  

Nie ma złych paskudnych dzieci, są dorośli, którzy pchają swoje dzieci w ciemność – няма дрэнных, агідных або паскудных дзяцей, ёсць дарослыя, што штурхаюць сваіх дзяцей у цемру. Тут ёсць і згадка пра дарослых, бацькоў кагосьці з гэтых сяброў, якія не маглі даць свіам дзецям шчаслівага дзяцінства.

Porządkować świat za pomocą słów. Języka, który szeleści -  упарадкаваць свет пры дапамозе слоў. Мовы, якая шалясціць. У польскай мове шмат слоў з шыпячымі гукамі – ч, ж, ш. І таму для кагосьці, хто яе не ведае, мова гучыць як гул лісця на ветры – шалясціць.

Wpychaliśmy tłustą pizzę na grubym cieście – мы елі (наварочвалі) тлустую піцу на тоўстым цесце. Я выбрала гэты сказ, каб паказаць розніцу паміж выразамі tłusty i gruby. Першы азначае „тлусты”, а другі – „тоўсты”.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы