Еўрапейская камісія крыху павысіла эканамічныя прагнозы для Польшчы на гэты год. Такім чынам краіна застаецца сярод лідараў у саюзе. Паводле ацэнак Бруселя, польская эканоміка вырасце на 4,4%. Гэта на 0,2% больш, чым прагназавала камісія ў траўні.
З такім вынікам Польшча стане другой найбольш дынамічнай эканомікай у Еўрапейскім Саюзе. Першае месца заняла Мальта, у якой рост ВУП у гэтым годзе складзе хутчэй за ўсё 5,3%.
Асноўным рухавіком польскай эканомікі, паводле экспертаў, будзе спажыванне пры рашучым павелічэнні заробкаў і інвестыцый.
У наступным годзе польская эканоміка запаволіць да 3,6%, то бок да ўзроўню, які прагназаваўся ў траўні. Польшча апынецца на трэцім месцы, паколькі краіну апрача Мальты апярэдзіць таксама Румынія. Тым не менш, Польшча надалей будзе заставацца ў групе шасці краін з больш чым 3-працэнтным эканамічным ростам.
Акрамя таго, прагнозы камісіі сведчаць пра тое, што будзе расці інфляцыя - у гэтым годзе яна дасягне 2,1%, а ў будучым будзе на 0,6% вышэйшая.
Асноўнай прычынай павышэння інфляцыі будзе павышэнне заработнай платы, асабліва ў сферы паслуг.
аз