Інфляцыя ў Польшчы невысокая, але цэны растуць, асабліва прадуктаў харчавання і паслуг – піша Gazeta Wyborcza. Значна падаражэла паслуга вывазу смецця – у сярэднім на 27%, таксама за стрыжку ў цырульніка трэба заплаціць на 5,5% больш, чым год таму, даражэйшыя таксама замежныя турыстычныя туры і прыватныя візіты ў дактароў.
Эканамісты кажуць, што на цэны паслуг уплывае высокі кошт працы. Гэта наступства, у прыватнасці, хуткага развіцця польскай эканомікі, у выніку чаго беспрацоўе пастаянна падае, а зарплаты растуць.
Палякі скардзяцца на дзяржаўную медыцыну, да лекара ў дзяржаўнай медычнай установе амаль немагчыма трапіць без вялікай чаргі, таму расце попыт на прыватныя медычныя паслугі. У дзяржаўнай паліклініцы лекар прымае пацыента кожныя 10 хвілін, а прыватны мае для хворага як мінімум 15 хвілін. Калі попыт вялікі, то прыватныя ўстановы могуць сабе дазволіць павялічваць цэны, бо пацыенты і так прыйдуць, у іх няма выхаду. Акрамя таго, даражэюць матэрыялы і машыны, якія неабходна заказваць за мяжой.
Хуткі рост цэн паслуг – гэта, па словах экспертаў, нармальная з’ява ў слабей развітых краінах, якія імкнуцца дагнаць багатыя дзяржавы. А такой краінай усё яшчэ з’яўляецца Польшча.
Hubert Orzechowski/пераклад нг