Беларуская Служба

Карэйская кампанія будзе выпускаць у Польшчы батарэі для электрамабіляў

08.10.2019 15:02
Карэйская кампанія SK Innovations атрымае 80 мільёнаў злотых на будаўніцтва заводу ў Дамброве Гурнічай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Карэйская кампанія SK Innovations атрымала грант у памеры 80 мільёнаў злотых ад польскага ўрада. Гэтыя грошы будуць прызначаныя на будаўніцтвам у гарадку Дамброва Гурніча (Dąbrowa Górnicza) сучаснай фабрыкі акумулятараў для электрамабіляў.

Міністр фінансаў, інвестыцый і развіцця Ежы Квяцінскі (Jerzy Kwieciński) заявіў, што інвестыцыя - гэта нагода прыцягнуць у Польшчу найноўшыя тэхналогіі і стварыць высокааплатныя працоўныя месцы.

- На пачатак гэта павінна быць каля 300 месцаў працы. Планаваны канчатковы кошт інвестыцыі павінен скласці каля 1 мільярда злотых – гэта велізарная сума. Мы не ўтойваем, што з мэтай рэалізацыі гэтага праекту на тэрыторыі Польшчы мы выдзяляем кампаніі грант у памеры 80 мільёнаў злотых.

Завод у Дамброве Гурнічай на поўдні Польшчы павінен быць пабудаваны да канца 2021 года. Гэта будзе першая інвестыцыя SK Innovation у Еўропе. У канчатковым выніку завод плануе выпускаць да 336 мільёнаў квадратных метраў сепаратараў акумулятараў для электрамабіляў.

аз