Беларуская Служба

Польшча прадала за мяжу амаль у тры разы больш пшаніцы, чым год таму

10.06.2020 15:44
Калі засуха будзе працягвацца, то восенню цэны на пшаніцу ў краіне могуць вырасці.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Scorpp

Rzeczpospolita піша, што ў маі Польшча прадала на экспарт амаль у тры разы больш пшаніцы, чым год таму – прыкладна 350 тыс. тон, а год назад – 125,7 тыс. тон. У чэрвені таксама чакаецца рост экспарту збожжа. Таму, калі засуха будзе працягвацца (хаця прагнозы пакуль што аптымістычныя), восенню цэны на пшаніцу ў краіне могуць вырасці.

Чаму экспарт так раптоўна вырас? Аказваецца, спрычынілася да гэтага пандэмія, якая аслабіла польскую валюту. Адпаведна, калі злоты патаннеў, стала выгадна прадаваць збожжа за мяжу.

Агулам гэты сезон цяжкі для сельскай гаспадаркі. Год пачаўся з вялікай засухі, пазней прыйшла эпідэмія, у выніку з Польшчы з’ехалі сезонныя работнікі з Украіны, межы для іх былі перакрытыя. Аднак сітуацыя пакрысе паляпшаецца. Майскія дажджы зменшылі маштаб засухі, дзякуючы чаму недахоп вады пагражае ўжо «толькі» адной чацвёртай тэрыторыі краіны. Тым не менш, надвор’е не самае лепшае для садавіны. Замаразкі пашкодзілі расліны ў перыяд цвіцення, цяпер ягадам пагражае град. Садоўнікі ацэньваюць, што страты складуць ад 20% да 50%. Ураджай можа дачакацца супрацоўнікаў з Украіны, паколькі з-за халоднага надвор’я садавіна спее даўжэй, а консульствы ва Украіне зноў выдаюць візы.

нг