Газета Rzeczpospolita інфармуе, што польскі ўрад плануе выдзеліць 3 млрд 500 млн злотых (каля 800 млн еўра) на падтрымку турыстычнай галіны. Усе грошы будуць накіраваныя на падтрымку кампаній, якія займаюцца ўнутраным турызмам. А гэта ўсяго толькі 10% ад агулу турыстычнага рынку ў Польшчы, бо 90% – гэта фірмы, якія арганізоўваюць замежныя туры.
Зразумела, што турбюро, якія накіроўваюць палякаў на адпачынак за мяжу, незадаволеныя рашэннем польскага ўраду, і заявілі, што накіруюць у суд калектыўны пазоў супраць дзяржавы. Яны будуць патрабаваць дапамогі ў памеры 141 млн злотых (амаль 32 млн еўра) у сувязі са стратамі, панесенымі з-за эпідэміі каранавіруса, паведамляе газета Rzeczpospolita.
вс