Сітуацыю можа ўратаваць толькі рост экспарту. Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
У Польшчы назіраецца аднаўленне тэмпаў прамысловай вытворчасці. Аднак, пакуль на ўзроўні значна меншым, чым летась. Есць некаторыя сектары, дзе зусім кепская сітуацыя, зазначае выданне.
Найгорш пакуль маецца аўтамабільная вытворчасць. У маі з польскіх канвеераў сашлі толькі 3,5 тысяч аўтамабіляў. Гэта лепш, чым у красавіку, калі было выраблена толькі 400 штук, аднак, у параўнанні з мінулым годам – гэта катастрофа. Узровень прадукцыі скараціўся на 91,9% у параўнанні з маем 2019-га года.
Гэты крызіс звязаны з тым, што няма попыту на новыя аўто. Аўтамабільныя салоны стаяць пустыя. У маі ў Польшчы зарэгістравана на 60% менш новых машын, чым год таму. Выданне зазначае, што немагчыма пакуль прагназаваць, калі палепшыцца сітуацыя. Выхад з мінулага крызісу 2008-га года доўжыўся 8 год.
Прыпыненне вырабу аўтамабіляў выклікала хвалю, якая ўдарыла па іншых сектарах. Так на 53% упала вытворчасць аўтамабільных шын, на 42% – акумулятараў, на 46% – падшыпнікаў.
85% польскіх прамысловых вырабаў ішло на экспарт. Таму цяпер фірмы спадзяюцца толькі на рост попыту за мяжой, піша выданне.
юл