Беларуская Служба

Амерыка падтрымлівае польскія праекты ў энергетыцы

26.06.2020 13:25
Ідзецца пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі ды газаправоду «Baltic Pipe», піша «Biznesalert».
Ілюстраціяとまりん♪ / CC BY-SA 2.1 JP (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/2.1/jp/deed.en)

Прэзідэнт Польшча Анджэй Дуда сустрэўся з міністрам энергетыкі ЗША Дэнам Бруале падчас наведвання Белага дому. Тэмай размовы стала атамная энергетыка ды звадкаваны газ (ЗВГ). Амерыканскае міністэрства падтрымлівае праект будаўніцтва газаправода «Baltic Pipe» і разбудовы газавага тэрмінала ў Свінавусьці.

Гэтыя размовы сталі працягам леташняга дыялогу, які прывёў да падпісання мемарандуму аб ядзерным супрацоўніцтве, доўгатэрміновым партнёрстве пры распрацоўцы польскай праграмы ядзернай энергетыкі і мірным выкарыстанні дадзенага віду энергіі, – піша выданне.

Таксама паведамляецца пра шэраг кантрактаў на пастаўку ЗВГ са ЗША, заключаных у перыяд з 2018 па 2019 год, што дазволіць Польшчы скараціць пакупкі сыравіны ў Расіі. – Польшча стала каштоўным пакупніком амерыканскага прыроднага газу, забяспечыўшы дзясяткі мільёнаў долараў прыбытку Злучаным Штатам, зазначае выданне.

Амерыканцы заявілі пра далейшую падтрымку польскіх газавых ініцыятыў, як «Baltic Pipe» ды газапорт, паколькі яны ўзмоцняць энергетычную незалежнасць рэгіёна і будуць супрацьстаяць расійскім праектам: «Паўночны паток 2» і «Турэцкі паток».

юл