У маі колькасць беспрацоўных у Еўразвязе склала 6,7 працэнта, тады як у сакавіку было яшчэ 6,4%, паводле дадзеных Еўрастата.
Самы нізкі ўзровень беспрацоўя быў у маі ў Чэхіі (2,4 працэнта), у Польшчы (3 працэнты) і ў Нідэрландах (3,6 працэнта).
Найбольшае беспрацоўе было ў Іспаніі (14,6%), Грэцыі (14,4%) і на Кіпры (10,2%).
«Нягледзячы на складанасці і праблемы, звязаныя з успышкай пандэміі Ковід-19, узровень беспрацоўя ў Польшчы застаецца вельмі нізкім і зʼяўляецца другім найменшым у ЕЗ», – напісалі ў Twitter дыпламаты з пастаяннага прадстаўніцтва Польшчы пры ЕЗ.
Дадзеныя Еўрастата паказваюць, што ў траўні ўзровень беспрацоўя склаў 7,4 працэнта ў еўразоне ў параўнанні з 7,3% у красавіку. Узровень беспрацоўя ва ўсім ЕЗ у траўні вырас да 6,7% з 6,6% у красавіку.
Паводле ацэнак Еўрастата, у траўні 14 мільёнаў 366 тысяч мужчын і жанчын у ЕЗ, з чаго 12 мільёнаў 146 тысяч у еўразоне, ня мелі працы. У параўнанні з красавіком колькасць беспрацоўных павялічылася на 253 тысячы ў ЕЗ, з якіх 159 000 у еўразоне.
юл