Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita«.
Агенцтвы па працаўладкаванні натуюць 10-30% павелічэнне колькасці ахвотных выконваць сезонныя працы за мяжой. Палякі зноў пачалі выязджаць за мяжу, і вось ужо некалькі тыдняў мы назіраем відавочны рост, кажуць спецыялісты
Пра гэты сведчаць вынікі апытання парталу OLX.pl, з якіх вынікае, што амаль 17% цяперашніх сезонных працаўнікоў зацікаўленыя паездкамі за мяжу, што ў тры разы больш, чым у 2017 годзе.
Гэтаму спрыяе рост беспрацоўя ў Польшчы ды большыя заробкі на Захадзе. Там у сезоне можна зарабіць 1200-1300, а са звышурочнымі нават 2000 еўра ў месяц.
Агенцтвы па працаўладкаванні зазначаюць, што большасць людзей сёння хацелі б паехаць у Германію, дзе найбольш сезонных прапаноў працы. На час эпідэміі Германія не закрыла свае межы для работнікаў з іншых краін ЕЗ. Наадварот, немцы прапанавалі палякам даплаты, каб пакрыць выдаткі на пражыванне і харчаванне.
Крыху горш сітуацыя ў Францыі, дзе сёлета попыт на сезонных рабочых відавочна ніжэйшы. Затое ў Нідэрландах ёсць вялікае запатрабаванне на сезонных рабочых.
юл