Беларуская Служба

Крызіс не закрануў стартапы

06.08.2020 15:34
Эпідэмія не паўплывала на фінансаванне маладых інавацыйных фірмаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by StartupStockPhotos from Pixabay/CC0

Уроцлаўская Intermedica атрымала ад інвестараў 10 мільёнаў долараў на даследчыя працы па стварэнні алгарытмаў для штучнага розуму па дыягназаванні пацыентаў. Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Сёлета гэта была найбуйнейшая інвестыцыя ў польскі стартап. Фірма стварыла прасунуты чатбот, які праводзіць уступную ацэнку стану здароўя пацыентаў ды кіруе яго да адпаведных спецыялістаў. У стартап інвеставалі сродкі фірмы з Эстоніі, Нямеччыны ды ЗША, а таксама Еўрапейскі банк адбудовы ды развіцця, піша выданне.

Створаную тэхналогію выкарыстоўваюць польскія страхавыя кампаніі. Цяпер ёй зацікавіліся амерыканская ды нямецкая сістэмы аховы здароўя. Прыклад гэтай фірмы далёка не адзінкавы.

За першыя паўгода інвестыцыі ў стартапы ў Польшчы перавысілі 413 мільёнаў злотых. Гэта больш чым за ўвесь 2018- год. Пра гэтым эпідэмія прывяла да таго, што 30% традыцыйных фірмаў страціла даходы, а 27% маюць праблемы са здабыццём новых замоваў. На рынку інавацыяў у Польшчы адваротная сітуацыя. Капітал нарошчваю інвестыцыі ў гэтым сектары, піша выданне.

юл