Калі беларускія ўлады ўвядуць абяцаныя санкцыя, у першую чаргу страты панясе беларуская эканоміка.
Аляксандр Лукашэнка зрэагаваў на персанальныя санкцыі, якія ўвялі Літва ды Польшча ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва. Лукашэнка паабяцаў паказаць, што такое Беларусь і што такое сапраўдныя санкцыі.
На пачатак 2020 года Польшча ды Літва былі ў дзясятцы гандлёвых партнёраў Беларусі. Гандлёвы абмен з гэтымі краінамі пазітыўны для Беларусі, гэта значыць, што туды экспартуецца больш беларускіх тавараў чым імпартуецца.
Наколькі рэальныя пагрозы Лукашэнкі? Па кім і як моцна яны ўдараць. Пра гэта мы размаўляем з намеснікам кіраўніка даследчага цэнтру CASE-Belarus Алесем Аляхновічам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл