Беларуская Служба

Міністэрства фінансаў: Спажыванне – галоўны рухавік польскай эканомікі

03.09.2020 08:30
Міністр Тадэвуш Касцінскі супакойвае, што ўлады не плануюць павышаць узроўню падаткаў.
ПакупкіAlexas_Fotos/Pixabay

Міністр фінансаў Тадэвуш Касцінскі(Tadeusz Kościński) лічыць, што цягам двух  бліжэйшых гадоў спажыванне будзе галоўным рухавіком польскай эканомікі. Госць Першай праграмы Польскага радыё запэўніў, што ўрад не мае намеру павышаць падаткаў.

Міністр Касцінскі адзначыў, што ва ўмовах крызісу павышэнне падаткаў было б шкодным для эканомікі, паколькі такія дзеянні прывялі б да зніжэння ўзроўню спажывання:

- Не павінна быць боязяў, што падаткі будуць павышаныя. Я разумею, што гэта, такая натуральная боязь. Павышэнне падаткаў азначае менш грошай у нашых кішэнях, то бок менш сродкаў на пакупкі. Паводле мяне, спажыванне будзе галоўным рухавіком эканомікі ў бягучым і будучым годзе.

Міністэрства фінансаў прагназуе, што ў канцы гэтага года ВУП у Польшчы ўпадзе на 4,6 працэнта. Паводле міністра Касцінскага, гэтыя прагнозы паказваюць на тое, што Польшча мае шанец на хуткае пераадоленне рэцэсіі, выкліканай пандэміяй каранавіруса. Ён дадаў, што ў 2021 годзе польская эканоміка можа вярнуцца да ўзроўню з часоў да пандэміі.

аз