Беларуская Служба

Крызіс у Беларусі ў асноўным звязаны з праблемамі эканомікі

07.09.2020 15:11
Баючыся паслаблення аўтарытарнага рэжыму, Лукашэнка пазбягаў правядзення рэформаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эканамічны крызіс у Беларусі ў асноўным звязаны са структурнымі праблемамі тамтэйшай эканомікі. За больш за 60 адсоткаў прамысловай вытворчасці і ВУП у краіне адказвае дзяржаўны сектар, які працуе на аснове цэнтральнага планавання і мае неабходную патрэбу ў рэструктурызацыі, паведамляе „Tygodnik Gospodarczy” Польскага эканамічнага інстытута.

Паводле аналітыкаў, пра маштаб цяперашняга крызісу ў Беларусі і нявызначанасць эканамічнай сітуацыі ў краіне сведчаць узровень закупак замежных валют у абменных пунктах і прыпыненне крэдытавання некаторымі банкамі.

Нягледзячы на тое, што пандэмія COVID-19 яшчэ не выклікала глыбокай рэцэсіі ў Беларусі (паводле афіцыйных дадзеных, за першыя сем месяцаў 2020 года ВУП Беларусі знізіўся толькі на 1,6%), то ў доўгатэрміновай перспектыве на пагаршэнне настрояў насельніцтва паўплываў рост разрыву ў развіцці ў параўнанні з суседнімі краінамі ЕС і Расіяй”, - адзначаюць аналітыкі.

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што акцыі пратэсту ў Беларусі, звязаныя ў першую чаргу з фальсіфікацыямі прэзідэнцкіх выбараў, таксама маюць эканамічную аснову.

Для Беларусі апошняе дзесяцігоддзе стала перыядам эканамічнай стагнацыі. Баючыся паслаблення аўтарытарнага рэжыму, улады пазбягалі правядзення рэформаў, што ўскладняла атрыманне замежных пазык і інвестыцый. Асноўнай пагрозай стабільнасці беларускай эканомікі з'яўляецца пастаяннае скарачэнне расійскіх субсідый у апошнія гады.

„Вельмі спрыяльныя ўмовы, паводле якіх Беларусь атрымлівае сыравіну з Расіі, робяць гэтую галіну эканомікі ключавым фактарам паступлення сродкаў у беларускі бюджэт. Даходы з пераапрацоўкі нафты складаюць каля 10% ВУП краіны”, - адзначыў Польскі эканамічны інстытут. У сваю чаргу Расія з'яўляецца асноўным атрымальнікам беларускай прамысловай вытворчасці.

Беларусь таксама залежыць ад Расіі з пункту гледжання запазычанасці.  Гаворка ідзе пра амаль палову агульнага знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі. Маніпуляцыя цаной, колькасцю пастаўленай сыравіны і выдзеленых крэдытаў сталі для Масквы „простым механізмам уздзеяння (...) на беларускую сістэму кіравання”, - канстатуюць аналітыкі на старонках выдання „Tygodnik Gospodarczy” .

аз