Беларуская Служба

Знешні гандаль Беларусі ляжыць на лапатках

10.09.2020 15:34
За першае паўгоддзе знешнегандлёвы абарот Беларусі значна зменшыўся, піша «Rzeczpospolita».
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gino Crescoli from Pixabay/CC0

За першае паўгоддзе знешні гандаль Беларусі знізіўся на 20 працэнтаў.
Продаж нафтапрадуктаў за мяжу – асноўнай крыніцы даходу для беларускага бюджэту – скараціўся ў 2,7 разы.

Таваразварот з Германіяй, якая ў асноўным імпартуе беларускія нафтапрадукты, скараціўся на 17%  да 1,1 мільярда долараў. Экспарт страціў 39 працэнтаў, імпарт – толькі 2 працэнты. Гэта доказ таго, наколькі беларускі рынак залежыць ад замежных тавараў.

Вялікабрытанія таксама з'яўляецца адным з асноўных атрымальнікаў беларускіх нафтапрадуктаў. Таваразварот Мінску з Лонданам упаў на 72 працэнты. Агульны абарот склаў 338 мільёнаў долараў, што значна менш, чым летась за той жа перыяд.

У выпадку з Польшчай, якая, апроч Расіі і Украіны, належыць да тройкі стратэгічных гандлёвых партнёраў Беларусі, таваразварот за 6 месяцаў склаў 1,1 мільярд долараў. Гэта на 14% менш, чым год таму.

Найбольш балючымі для фінансаў рэжыму Лукашэнкі сталі вынікі гандлю з двума партнёрамі. З Украінай – другім па велічыні атрымальнікам беларускіх нафтапрадуктаў – таваразварот склаў 2 мільярды долараў ЗША, што азначае зніжэнне на чвэрць. Экспарт скараціўся на 29%, а імпарт на 17%.

Таксама відавочна скараціўся гандаль з Расіяй – асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі. Агульны таваразварот апынуўся меншым на 22 працэнты і склаў 13,2 мільярдаў долараў. Экспарт страціў 6,5 працэнтаў, імпарт – 31 працэнт. Тут ключавой сітуацыяй стала сітуацыя на рынку нафты.

Беларускі экспарт нафтапрадуктаў моцна пацярпеў ад пандэміі. У першым паўгоддзі Мінск экспартаваў нафтапрадуктаў на 979 мільёнаў долараў. Асноўнымі атрымальнікамі былі Украіна (509 мільёнаў долараў) і Вялікабрытанія (249 мільёны). У гадавым выражэнні гэта скарачэнне ў 2,7 разы.

Экспарт мінеральных угнаенняў скараціўся ў 2,5 раза. Угнаенні зарабілі ўсяго 1,3 мільярда ў параўнанні з 3,4 мільярдамі ў першай палове 2019 года.

Экспарт хімічнай прамысловасці скараціўся ў 1,2 разу і склаў 1,9 мільярдаў долараў.

юл