Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі выдзеліць сродкі сусветна вядомаму конегадоўчаму заводу ў Янаве Падляшскім, які апынуўся на мяжы банкруцтва.
Штодзёнка Rzeczpopolita нагадвае, што з 11 верасня вядомы конегадоўчы завод у Падляшшы мае новага кіраўніка, якім з’яўляецца былы сенатар і былы дэпутат кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Люцыян Ціхаш(Lucjan Cichosz).
Новы кіраўнік можа спадзявацца на падтрымку з боку ўрада. Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі, падначалены міністру сельскай гаспадаркі, мае намер дафінансаваць конегадоўчы завод.
Паводле газеты, рашэнне аб дзяржаўнай падтрымцы было прынята ў сувязі з роляй і значэннем янаўскага завода ў польскай гадоўлі коней арабскай пароды.
Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі паясняе, што дафінансаванне будзе выкарыстоўвацца выключна ў мэтах развіцця конегадоўчага завода. Сума дзяржаўнай падтрымкі можа скласці нават 5 мільёнаў злотых, чытаем у выданні Rzeczpospolita.
аз