Міністр аховы здароўя не выключае адмены забароны на палёты ўнутры Шэнгенскай зоны. З 1 кастрычніка змяняюцца правілы вызначэння спісу краін, куды палёты з Польшчы забараняюцца. Працягваюцца дыскусіі, якія могуць прывесці да таго, што забарона на палёты не будзе распаўсюджвацца на краіны Шэнгенскай зоны, заявіў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі(Adam Niedzielski):
- Вы таксама добра ведаеце, што вяртаючыся, напрыклад, з Іспаніі, якой датычыць забарона, можна здзейсніць перасадку w Берліне. Таму мы бярэм пад увагу рацыянальнасць гэткай забароны і задумоўваемся, ці ў Шэнгенскай зоне такія абмежаванні наогул павінны дзейнічаць.
Спіс краін, у якія прамыя рэйсы з Польшчы забароненыя , дзейнічае да 29 верасня. У гэтым спісе апынуліся, mіж іншым, Францыя, Іспанія, Ізраіль і ЗША.
аз