Беларуская Служба

Колькасць пакупак у інтэрнэт-крамах павялічылася

25.11.2020 09:11
Аднак на аднаразовыя пакупкі кліенты прызначаюць у сярэднім на 2% менш, чым да пандэміі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Candyclub

Колькасць пакупак у інтэрнэт-крамах павялічылася ў параўнанні з мінулым годам на 22%, чытаем у справаздачы „Інтэрнэт-крамы ў Польшчы – 2020” платформы RedCart, якую цытуе Puls Biznesu.

Аднак аказваецца, што падчас адной пакупкі кліенты выдавалі менш - кошт у сярэднім упаў на 2% да 334 злотых.

Цікава, што кліенты інтэрнэт-крамаў найбольш за аднаразовыя пакупкі плацілі ў катэгорыі хобі і спорт (6 555 злотых), электроніка (5 318 злотых), а таксама будаўніцтва і рамонт (4 206 злотых).

Сярод 100 інтэрнэт-крамаў з найбольшым прыбыткам апынуліся будаўнічыя і мэблевыя крамы. На трэцім месцы крамы з вопраткай, чытаем у газеце Puls Biznesu.

аз