Пачаліся традыцыйныя перадсвяточныя распродажы. У сувязі з тым, што ў часе эпідэміі папулярнасць інтэрнэт-крамаў павялічваецца, сёлета трэба быць асабліва пільным. Кіберзлачынцы чакаюць нашай няўвагі і памылкі, перасцерагае Puls Biznesu.
Газета звяртае ўвагу на справаздачу Google, паводле якой, у бягучым годзе большасць кліентаў плануе рабіць пакупкі ў інтэрнэце. Да такой формы гандлю рыхтуюцца таксама крамы.
Дадзеныя кампаніі Fortinet паказваюць, што 43% гандлёвых кропак, стварылі з нуля альбо пашырылі сваю інфраструктуру з мэтай прадаваць тавары ў інтэрнэце.
У выніку можна чакаць, што на працягу сёлетняга сезона распродажаў кіберзлачынцы будуць асабліва пагражаць інтэрнэт-пакупнікам, канстатуе Puls Biznesu.
Сярод самых вялікіх пагроз эксперты Fortinet называюць: інтэрнэт-вірусы на вэб-сайтах, шкоднаснае ПА і гакерскія атакі. Акрамя таго, кліенты павінны асцерагацца фальшывых інтэрнэт-крамаў і дубліраванне дадзеных плацежных картак.
аз