Эканамісты не бачаць падставы для такога аптымізму. Больш верагодны сапраўдны эканамічны шок.
Крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19 у свеце, не абмінуў Беларусь, і таксама закрануў эканоміку гэтай краіны. Прэзідэнцкія выбары і працяглыя акцыі пратэсту пагоршылі сітуацыю. Тым часам цяперашняе кіраўніцтва краіны сканцэнтравана на захаванні ўлады ды ігнаруе эканамічную сітуацыю. Больш за тое, улады спадзяюцца, што ў наступным годзе зноў пачнецца эканамічны рост, хаця статыстычныя дадзеныя сведчаць пра адваротнае.
Эканамічная сітуацыя ў Беларусі пакуль толькі пагаршаецца. ВУП краіны падае, знешняя запазычанасць расце, беларускі рубель аслабеў, стан валютных рэзерваў таксама становіцца трывожным. Фінансавая сістэма краіны сутыкаецца з мноствам праблема. Гэта і скарачэнне прыватных дэпазітаў, пагаршэнне заробкаў і рост інфляцыі. Беларускай эканоміцы пагражае сапраўдны шок, прагназуе незалежны эканаміст Міхась Залескі.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл