Упраўленне абароны правоў канкурэнцыі і спажыўцоў наклала 723 млн злотых (162 млн еўра) штрафу на гандлёвую сетку Biedronka. Паводле ўпраўлення пастаўшчыкі Biedronki падпісваючы дамову, не ведалі, колькі прыбытку атрымаюць, таму, што гандлёвая сетка ў любы момант магла запатрабаваць скідку.
- Вытворцы і пастаўшчыкі, якіх прымушалі аддаваць частку свайго прыбытку, павінны як мага хутчэй падаць у суд заяву аб кампенсацыі за падобныя дзеянні, - кажа старшыня з Упраўлення абароны правоў канкурэнцыі і спажыўцоў Томаш Хрустны.
Уладальнік Bedronki заяўляе, што штраф ён лічыць несправядлівым, і будзе падаваць скаргу ў суд.
яс