Электраэнергетычная кампанія Францыі (EDF) можа быць партнёрам для Польшчы на кожным этапе атамнай праграмы, ад пачатку да канца, пішуць на польскім партале energetyka24.com. Французы абвясцілі аб сваёй дзяржаўнай падтрымцы, фінансавых рашэннях і ўключэнні Польшчы ў лагістычныя ланцугі.
Намеснік старшыні канцэрна Вакіс Рамані заявіў у сераду, 28 красавіка падчас кангрэса EuroPOWER, што EDF мае намер прадставіць Польшчы прапанову з рэактарнай тэхналогіі EPR, якая ўключае: закупкі, праектную дакументацыю, навучанне персаналу, прамысловае супрацоўніцтва, у тым уключэнне польскай прамысловасці ў ланцугі паставак для праектаў EPR і тэхнічную падтрымку ў эксплуатацыйнай фазе.
Вакіс Рамані падкрэсліў, што наяўнасць праверанага партнёра паляпшае даходнасць праекта, і французскі ўрад падтрымае яго дадатковымі экспартнымі крэдытамі. Як ён адзначыў, інвестары павінны мець дакладнае бачанне будучых даходаў, якія генеруюць атамныя электрастанцыі, і таму іх трэба адлюстроўваць у фінансавай мадэлі. Такой мадэллю стаў кантракт для электрастанцыі «Hinkley Point C» у Вялікабрытаніі. Рамані падкрэсліў, што фінансавая частка праекту можа таксама ўключаць інвестыцыі французскай прамысловасці ў Польшчы.
Энергетычная палітыка Польшчы да 2040 года прадугледжвае, што ў 2033 годзе будзе ўведзены ў эксплуатацыю першы блок польскай атамнай электрастанцыі магутнасцю каля 1-1, 6 ГВт. Наступныя блокі будуць уводзіцца кожныя два-тры гады, а ўся атамная праграма прадугледжвае будаўніцтва шасці блокаў агульнай магутнасцю да 9 ГВт.
Польшча плануе пабудаваць сучасныя, але правераныя і вялікія рэактары тыпу PWR. Французскі Еўрапейскі рэактар з вадой пад ціскам (European Pressurized Reactor) адпавядае гэтым патрабаванням.
Польшча ўжо падпісала міжурадавае пагадненне з ЗША, паводле якога амерыканскія кампаніі павінны падаць сваю прапанову ў наступным годзе. Паўднёвая Карэя таксама зацікаўлена ва ўдзеле ў польскім атамным праекце.
energetyka24/эж