Беларуская Служба

АЭС у Польшчы: ЗША бліжэй за ўсіх да падпісання кантракту

06.04.2021 14:32
Польскі ўрад плануе пабудаваць шэсць атамных рэактараў. Першы плануецца запусціць ужо 2033 годзе.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.ricochet64/ Shutterstock

Амерыканцы бліжэй за ўсіх да атрымання кантракту на будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Польшчы, піша ў аўторак Dziennik Gazeta Prawna. Аднак за кантракт таксама спаборнічаюць французы і карэйцы.Перад леташнімі выбарамі ў ЗША польскі ўрад падпісаў пагадненне з адміністрацыяй Дональда Трампа, якое прадугледжвае, што амерыканцы падрыхтуюць цягам 1,5 года прапанову аб будаўніцтве АЭС ў Польшчы. Ратыфікацыя гэтага пагаднення завяршылася сёлета ў лютым.

Паўнамоцны прадстаўнік урада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі ў гутарцы з Dziennik Gazeta Prawna запэўнівае, што гэтая затрымка не паўплывае на рэалізацыю плана польскіх уладаў. Наімскі дадае, што калі ўрад канчаткова абярэ прапанову ЗША, то подпісы пад кантрактам бакі могуць паставіць ужо менш чым праз два гады.

Аднак на гэты кантракт таксама прэтэндуюць французы і карэйцы. Першыя ўжо абвясцілі аб падачы прапановы, другія – сігналізавалі аб такой магчымасці, пішуць у выданні. Наімскі таксама заявіў, што прапанова ад ЗША не прадвызначыць канчатковы выбар тэхналогіі для польскіх атамных электрастанцый. Чыноўнік таксама растлумачыў, што польскі бок павінен будзе абмеркаваць умовы адбору тэхналогій з Еўрапейскай Камісіяй. Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што польскі ўрад плануе пабудаваць шэсць атамных рэактараў. Першы плануецца запусціць ужо 2033 годзе.

эж

Францыя далучаецца да гонкі за польскі атам

17.03.2021 14:11
Французская EDF зʼяўляецца найбуйнейшай у свеце кампаніяй такога тыпу, мае багаты вопыт і здольная зрабіць такую комплексную прапанову Польшчы.

Берлін выступае супраць будаўніцтва АЭС у Польшчы

23.03.2021 15:19
У адказ Варшава пастараецца заблакаваць пастаўкі газу праз «Паўночны паток 2».