Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што, паводле так званай «хуткай ацэнкі», у другім квартале 2021 года сезонна не скарэктаваны валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 10,9% у гадавым вылічэнні. Нагадваем, у аналагічным перыядзе 2020 года фіксавалася яго зніжэнне на 8,3%. Дадзеныя маюць папярэдні характар.
Паводле Якуба Рыбацкага (Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута, гэты вынік не з'яўляецца нечаканасцю, таму што цяперашнія дадзеныя параўноўваюцца з «апагеем крызісу, звязанага з пандэміяй каранавіруса»:
- Беручы пад увагу стрыктуру, то мы бачым рост унутранага попыту, асабліва спажывання. На пачатку гэты паказчык рашуча ўпаў, а цяпер мы бачым яго выразны рост. Таксама выдатна спраўляецца прамысловасць. Гэта звязанае з тым, што ў часе абмежавання паслугаў, вырас попыт на тавары. Гэта быў важны імпульс для ўсяе прамысловасці, у прыватнасці экспартных галінаў.
Поўныя дадзеныя будуць апублікаваныя 31 жніўня.
Тым часам Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіла таксама дадзеныя адносна інфляцыі. Паводле іх, у ліпені цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі ў Польшчы на 5% у гадавым вылічэнні, а ў параўнанні з папярэднім месяцам – на 0,4%. Гэта рэкорд за апошнія 10-20 гадоў. Найхутчэй раслі цэны на паліва.
IAR/аз