Беларуская Служба

Беларуская гандлёвая сетка выпусціла рэкламу з вобразамі польскіх памежнікаў і мігрантаў

18.11.2021 14:09
Беларуская гандлёвая сетка выпусціла рэкламу да “чорнай пятніцы” з вобразамі польскіх памежнікаў і мігрантаў.
Kadr z reklamy sklepu białoruskiego, wykorzystującego kryzys uchodźczy na granicy polsko-białoruskiej
Kadr z reklamy sklepu białoruskiego, wykorzystującego kryzys uchodźczy na granicy polsko-białoruskiej PrintScreen

У рэкламным відэароліку крамы гаспадарчых тавараў можна ўбачыць быццам бы лакацыю на польска-беларускай мяжы. Гэта суправаджаецца тытрамі «Польска-беларуская мяжа. Лістапад 2021», потым паказваюць некалькі «мігрантаў», якія прарываюцца праз калючы дрот.

Наступны відэашэраг: дыялог двух мужчын у куртках з бела-чырвонымі нашыўкамі і надпісамі па-польску «Памежнік». Адзін з іх, шукаючы ў бінокль групу мігрантаў, якія перасякаюць мяжу, кажа другому па-польску з выразным расейскім акцэнтам:

- Яцэк, я не разумею, чаму яны ўсе бягуць назад у Беларусь?

Другі з нібыта польскіх памежнікаў адказвае яму:

— Ты не ведаеш? Бо ў крамах *** (назва крамы. – Рэд) праходзяць акцыі, гэта «Чорная пятніца».

Павел Латушка, былы амбасадар Беларусі ў Польшчы,  цяпер член апазіцыйнай каардынацыйнай рады Святланы Ціханоўскай, пракаментаваў знятую такім чынам рэкламу. “Трагедыя закранае людзей як на польска-беларускім мяжы, так і ў Беларусі, бо закладнікамі Лукашэнкі з'яўляюцца не толькі гэтыя мігранты, але і мільёны беларусаў. Хтосьці можа кіравацца прынцыпам "проста бізнэс", але гэта не заўсёды маральна-этычна”, піша Gazeta Wyborcza.

вх