Сейм прыняў канчатковую форму папраўкі ў Закон аб дарожным руху, якая ўзмацняе штрафы за правапарушэнні на дарогах. З 1 студзеня ўводзіцца штраф у памеры 800 злотых за перавышэнне хуткасці на 30 км/г, а самы высокі штраф, які зможа накласці супрацоўнік паліцыі, будзе 5000 злотых.
– Нягледзячы на тое, што не ўводзяцца новыя віды забароненых дзеянняў, а толькі павялічваецца пакаранне за ўжо існуючыя правапарушэнні, грамадзянін павінен загадзя ведаць, якое пакаранне яму пагражае за дадзенае правапарушэнне. Так шмат кажуць пра прафілактычны эфект новаўвядзенняў. Аднак гэтага можна дасягнуць толькі ў тым выпадку, калі кіроўца ведае, што ён будзе вінен заплаціць не, напрыклад, 500 злотых, а 1500 злотых. Таму публікацыя новых штрафаў у апошнюю хвіліну несур’ёзная – кажа праф. Рышард Стэфанскі з Універсітэта Лазарскага.
Таксама будуць больш жорсткімі правілы накладання штрафных балаў за асобныя правапарушэнні, піша выданне Dziennik Gazeta Prawna.
вх