Беларуская Служба

Апытанне: Спажыўцы ў Польшчы звяртаюць большую ўвагу на цану прадуктаў харчавання

14.06.2022 15:01
40 працэнтаў апытаных спажыўцоў заяўляюць, што сталі купляць больш танныя прадукты харчавання.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вайна ва Украіне, рост інфляцыі і няўпэўненасць у будучых эканамічных падзеях мяняюць структуру выдаткаў палякаў на прадукты харчавання. Больш за 40 працэнтаў спажыўцоў заяўляюць, што будуць купляць больш танныя харчовыя прадукты, паведамляе Польскі эканамічны інстытут.

Аналітыкі адзначылі, што 76 працэнтаў спажыўцоў занепакоеныя далейшым ростам цэн на прадукты харчавання. У выніку галоўным крытэрыем выбару прадуктаў харчавання для 41 працэнта палякаў цяпер зʼяўляецца нізкая цана. Аналітыкі дадалі, што ў кастрычніку 2021 года такія прадукты купляў кожны трэці спажывец у Польшчы.

З-за зніжэння спажывецкіх настрояў спажыўцы ўсё радзей купляюць польскую і рэгіянальную ежу. Зараз толькі 30 працэнтаў спажыўцоў падчас пакупак кіруюцца крытэрыем краіны паходжання прадуктаў, кожны пяты – звяртае ўвагу на іх рэгіянальнае паходжанне. Гэта зніжэнне на 13 працэнтаў у параўнанні з кастрычнікам 2021 года.

Паводле аналітыкаў Польскага эканамічнага інстытута, губляюць папулярнасць і экалагічныя тэндэнцыі. З пагаршэннем эканамічнай сітуацыі за апошнія 5 месяцаў такія крытэрыі, як «эка» і «бія», страцілі сваю папулярнасць ажно на 12 працэнтных пунктаў.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Інфляцыя ідзе ўверх

31.05.2022 14:43