Беларуская Служба

Эксперты: Набліжаецца крызіс у жыллёвым будаўніцтве

10.10.2022 11:01
На думку экспертаў, рынкавая кан'юнктура для жыллёвага будаўніцтва неспрыяльная і цягам бліжэйшага паўгода яна будзе пагаршацца.
.
Будаўніцтва.Photo:MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля ліпеньскай стагнацыі жнівень прынёс невялікі рост коштаў кватэр у Польшчы, але ў Варшаве і іншых буйных гарадах было крыху танней. Эксперты «Cenatorium» прагназуюць далейшае падзенне цэнаў і змяншэнне прапановы, паведамляе «Puls Biznesu».

На думку 70 % экспертаў, рынкавая канʼюнктура для жыллёвага будаўніцтва неспрыяльная і цягам бліжэйшага паўгода яна будзе пагаршацца. Толькі 8% экспертаў спадзяецца на паляпшэнне канʼюнктуры на рынку.

«Cenatorium» паказвае на пагаршэнне спажывецкіх настрояў, у першую чаргу адносна будучыні. «Страх страціць працу расце. На працягу пяці месяцаў паказчык фінансавай актыўнасці( анг. Purchasing Managers Indeks) для польскай прамысловасці быў адмоўны, а рост коштаў вытворчасці і коштаў на энерганосьбіты можа ў бліжэйшыя месяцы прывесці да прыкметнага запаволення або нават стагнацыі прамысловасці», паведамляе «Puls Biznesu».

Газета нагадвае, што паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у жніўні фіксавалася зніжэнне двух найважнейшых паказчыкаў у жыллёвым будаўніцтве – колькасці кватэр, якія будуюцца, і выдадзеных дазволаў на будаўніцтва. Гэта прывядзе да абмежавання прапановы ў бліжэйшыя месяцы, а нават цягам бліжэйшых 2-3 гадоў.

аз

Індэкс дзелавой актыўнасці для польскай прамысловасці вырас да 43 пунктаў

04.10.2022 08:02
Тым не менш, у верасні – сёмы месяц запар – назіралася зніжэнне новых заказаў.

Праект бюджэту на 2023 год прадугледжвае максімальны дэфіцыт на ўзроўні 14 мільярдаў еўра

04.10.2022 14:03
Паводле яго, выдаткі на абарону вырастуць да 3 працэнтаў ВУП і складуць больш за 20 мільярдаў еўра.