Беларуская Служба

Польшча можа стаць лідарам ветраэнергетыкі

17.11.2022 10:45
Пры выкарыстанні ўсяго патэнцыялу Балтыйскага мора ветраэнергія магла б задаволіць да 57% агульнага попыту на электраэнергію ў Польшчы.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne Wikimedia Commons, Photo by Kim Hansen. Postprocessing (crop, rotation, color adjustment, dust spot removal and noise reduction) by Richard Bartz and Kim Hansen.

33 гігаваты магутнасці – гэта меркаваны патэнцыял польскай афшорнай ветраэнергетыкі ў Балтыйскім моры. Чаканая сярэднегадавая вытворчасць электраэнергіі складае 130 тэрават-гадзін, чытаем у справаздачы Польскага таварыства ветраэнергетыкі.

Яе аўтары падкрэсліваюць, што «пры выкарыстанні ўсяго патэнцыялу Балтыйскага мора ветраэнергія магла б задаволіць да 57 працэнтаў агульнага попыту на электраэнергію ў Польшчы».

Старшыня Польскага таварыства ветраэнергетыкі Януш Гаявецкі(Janusz Gajowiecki) сказаў, што афшор – стратэгічная аснова энергетычнай бяспекі:

- Выкарыстоўваючы ўвесь патэнцыял польскай часткі Балтыйскага мора, мы маем шанец стаць лідарам афшорнай ветраэнергетыкі. Мы павінны гэтым скарыстацца і я веру, што такім чынам адбудзецца.

У сваю чаргу намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя, упаўнаважаны ўраду па аднаўляльных крыніцах энергіі Ірэнэвуш Зыска(Ireneusz Zyska) сказаў, што ўмовы для развіцця афшорнай ветраэнергетыкі ў Балтыйскім моры вельмі спрыяльныя:

- Гэта адносна плыткі марскі басейн нізкай салёнасці, добрая геалогія марскога дна і вельмі добрыя ветравыя ўмовы.

Мяркуецца, што электраэнергія з першага польскага ветрапарка ў Балтыйскім моры паступіць у электрасетку краіны ў 2026 годзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У Балтыйскім моры Польшча пабудуе буйную ветравую ферму

03.11.2022 18:20
Вежы ветрагенератараў будуць знаходзіцца ў 22 км ад берага.

Tauron пабудуе новую сонечную ферму

08.11.2022 09:15
Плануецца, што магутнасць новай сонечнай фермы складзе 46 мегават.

«Уласныя сыравінныя рэсурсы – шанец на энергетычную бяспеку Польшчы»

15.11.2022 09:01
Зараз у свеце вельмі сур'ёзныя праблемы і выжывуць тыя, хто мае ўласныя рэсурсы, лічыць дарадца прэзідэнта па кліматычнай палітыцы.