Беларуская Служба

Рост коштаў жыцця прымушае палякаў эміграваць на працу

26.04.2023 11:01
Матывацыяй для пошуку працы за мяжой з'яўляюцца вышэйшыя зарплаты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рост коштаў жыцця падштурхоўвае палякаў не толькі да пошуку дадатковай працы ў краіне, але і да эміграцыі. Паводле газеты Rzeczpospolita, асноўнымі напрамкамі міграцыі палякаў застаюцца Германія, Нідэрланды і Вялікабрытанія.

Пра тое, што ўсё больш палякаў плануець з’ехаць на працу за мяжу, сведчаць хаця б дадзеныя партала olx, на якім у першым квартале бягучага года кандыдаты на працу за мяжой змясцілі амаль 700 тысяч заявак, то бок ажно на 90 працэнтаў больш, чым годам раней.

Аналітык старонкі olx Конрад Грыга, якога цытуе газета, адзначае, што больш за палову сёлетніх заявак датычыць Германіі. Гэта таксама звязанае з вялікай колькасцю аб’яваў пра працу ў суседняй краіне, якія складаюць амаль 60 працэнтаў замежных прапаноў працы на старонцы olx.

Матывацыяй для пошуку працы за мяжой зʼяўляецца ў асноўным вышэйшая зарплата. Напрыклад, у Германіі мінімальны заробак складае 12 еўра за гадзіну, а ў Нідэрландах – амаль 12,5 еўра.

аз