Функцыянеры будуць праводзіць праверкі на асноўных, але і на менш загружаных шляхах зносін.
Камісар Роберт Опас з Дэпартамента дарожнага руху штаб-кватэры паліцыі сказаў, што правапарушэнні будуць жорстка карацца. Ён паведаміў, што паліцыянты будуць рэагаваць на любое парушэнне правілаў бяспекі, у прыватнасці, перавышэнне хуткасці. Паліцыя зверне ўвагу і на праверку вадзіцеляў на цвярозасць.
Паліцыя заклікае вадзіцеляў быць разважлівымі і выконваць правілы бяспечнага руху. У бягучым годзе статыстыка аварыйнасці паказвае большы працэнт ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў.
З пачатку вакацый адбылося 3833 ДТЗ. Гэта амаль на дзвесце больш, чым год таму. Загінулі 303 чалавекі, больш за чатыры з паловай тысячы атрымалі раненні.
ав