Паводле ацэнак Міністэрства сям’іі і сацыяльнай палітыкі, на канец жніўня 2023 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя, склаў 5 працэнтаў і з'яўляецца адным з самых нізкіх у Еўрасаюзе.
Паводле кіраўнічкі ведамства Марлены Малонг, згаданы паказчык застаўся на ўзроўні з канца папярэдняга месяца і знізіўся на 0,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з мінулым годам.
Апошні раз меншы ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя быў зафіксаваны ў жніўні 1990 года. Тады ён складаў 4,5 працэнта.
Узровень беспрацоўя, вымераны метадам «Еўрастата», у ліпені 2023 года склаў 2,8 працэнта і быў такім жа, як і ў чэрвені бягучага года.
аз