Беларуская Служба

Ля берагоў Расіі адбылася таямнічая дыверсія на фіна-эстонскім газаправодзе

09.10.2023 11:29
Пашкоджаны газаправод Balticconnector служыў фінам для імпарту ЗПГ праз краіны Балтыі.
Ілюстрацыя Фота: Leszek Kobusinski / Shutterstock.com

На газаправодзе Balticconnector зафіксавалі значнае падзенне ціску, прапампоўка газу была спынена ў мэтах бяспекі. Прычына і месца ўцечкі, якая адбылася 8 кастрычніка, высвятляюцца. Фінскі аператар Gasgrid лічыць, што вырашэнне праблемы можа заняць «некалькі месяцаў», - пішуць на польскім партале biznesalert.pl.

Інцыдэнт адбыўся на газавай інфраструктуры, якая злучае Эстонію і Фінляндыю па марскім дне недалёка ад Санкт-Пецярбурга. Гэта адбылося неўзабаве пасля гадавіны дыверсіі на газаправодах Nord Stream, што мела месца 26 верасня 2022 года, калі ў выніку серыі выбухаў праца абодвух трубаправодаў, якія злучаюць Расію з Германія была спынена.

Шэраг інцыдэнтаў у энергетычным сектары Еўрасаюза пасля дыверсій на дзвюх галінах Nord Stream выклікаюць занепакоенасць Еўрасаюза і НАТА адносна гібрыдных атак з боку Расіі. Паўночнаатлантычны Альянс адпрацоўвае супольны адказ на пагрозы такога кшталту.

Эстонцы і фіны па-ранейшаму імпартуюць газ з іншых не расійскіх крыніц. Пашкоджаны газаправод Balticconnector служыў фінам для імпарту ЗПГ праз краіны Балтыі.

эж

Рублёвы ўльтыматум бумерангам ударыў па «Газпроме»

08.06.2023 12:43
Германія патрабуе кампенсацыі ў памеры 12 мільярдаў еўра за пераплату, неабходную для закупкі газу з-за межаў Расіі на біржы з-за яго невыкананне ўмоў кантракту расіянамі.